(пам. 1621) кашталян полацкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Багуслаў Зяновіч (? — 7 верасня 1621) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Мікалай Багуслаў Зяновіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mikołaj Bogusław Zenowicz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Язэп Янавіч Корсак | ||||||
Пераемнік | Ян Рыгоравіч Корсак | ||||||
Смерць |
7 верасня 1621 |
||||||
Род | Зяновічы | ||||||
Бацька | Крыштаф Зяновіч | ||||||
Маці | Фядора Валовіч | ||||||
Жонка |
1) Ганна Хадкевіч 2) Ганна Пац |
||||||
Дзеці |
ад першага шлюбу: Соф'я, Ганна Соф'я |
||||||
Веравызнанне | кальвінізм і Каталіцкая Царква[1] |
Староста чачэрскі і прапойскі з 1614, кашталян полацкі з 1618.
Вучыўся ва ўніверсітэце Базеля. У 1620 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.
Удзельнічаў у бітве пад Хацінам 1621, дзе і памёр ад атрыманых ран.
З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Крыштафа і Фядоры Валовіч, дачкі Рыгора Валовіча.
Быў двойчы жанаты: з Ганнай Хадкевіч (дачка віленскага кашталяна Гераніма, памерла ў 1620), а ў 1621 ажаніўся паўторна з Ганнай Пац (дачка менскага ваяводы Яна Паца).
Ад першага шлюбу меў дзвюх дачок:
Мікалай Багуслаў быў апошнім мужчынскім прадстаўніком старэйшай лініі роду. Пасля смерці Ганны Соф'і галоўныя маёнткі Зяновічаў (Смаргонь і Глыбокае) адышлі пляменніку яе першага мужа Міхалу Казіміру Радзівілу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.