Мельбурн
сталіца штата Вікторыя, Аўстралія From Wikipedia, the free encyclopedia
сталіца штата Вікторыя, Аўстралія From Wikipedia, the free encyclopedia
Ме́льбурн (англ.: Melbourne /ˈmɛlbə(r)n/, мясцовае маўленне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі па велічыні горад у Аўстраліі, цэнтр штата Вікторыя, якая размясцілася вакол заліва Порт-Філіп. Колькасць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёна чалавек (па ацэнках на 2007)[2].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад лічыцца адным з асноўных камерцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мельбурн таксама часта завуць «спартыўнай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартыўныя і культурныя падзеі ў жыцці Аўстраліі[3]. Горад знакаміты сваім спалучэннем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мельбурн прымаў летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасці[3]. У 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Брытанскай Садружнасці нацый, а ў 2006 годзе — саміт G20, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш развітых краін.
Мельбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасля з’яўлення першага еўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[4]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў метраполію і стаў да 1865 года самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[5]. Але ўжо напачатку XX стагоддзя ён саступіў пальму першынства Сіднею[6].
У перыяд з 1901 года, калі была ўтворана Федэрацыя Аўстраліі, і да 1927 года, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбера, у Мельбурне размяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[7].
Мельбурн — культурная і спартыўная сталіца Аўстраліі. У горадзе праводзіцца вялікая колькасць штогадовых культурных мерапрыемстваў, тут размешчаны шматлікія найбуйнейшыя аўстралійскія музеі і выстаўкі. Унікальная і мясцовая архітэктура.
Музычная культура мае глыбокія карані ў горадзе. Шматлікія вядомыя аўстралійскія музыканты з’яўляюцца выхадцамі з Мельбурна. У апошнія гады горад набыў папулярнасць у свеце як адзін з асноўных цэнтраў стрыт-арта. Гэты від сучаснага гарадскога мастацтва стаў папулярны ў Мельбурне настолькі, што гэта знайшло адлюстраванне ў даведніках. Горад лічыцца адным з асноўных сусветных цэнтраў віктарыянскай архітэктуры (1837—1901), у якім захавалася вялікая колькасць будынкаў гэтага стылю. Архітэктурнае аблічча горада таксама не магчыма ўявіць без выдатных узораў сучаснай архітэктуры, якія з’явіліся ў Мельбурне пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя.
Тэатральнае жыццё ў Мельбурне вельмі разнастайнае. Горад з’яўляецца домам для Нацыянальнага балета Аўстраліі. Каралеўскі мельбурнскі філарманічны аркестр быў заснаваны ў горадзе ў 1853 годзе і з’яўляецца найстарэйшым прафесійным аркестрам Аўстраліі і адзіным, якія носяць званне «Каралеўскі». У Мельбурне размешчана больш тэатраў, чым у любым іншым горадзе Аўстраліі. Таксама горад з’яўляецца асноўным цэнтрам аўстралійскай моды. Тут штогод праходзіць Мельбурнскі фестываль моды. У горадзе працуе Мельбурнскі ўніверсітэт, Тэхналагічны ўніверсітэт імя Дж. Суінберна.
Найбуйнейшымі газетамі Мельбурна з’яўляюцца Herald Sun, прыналежная Руперту Мёрдаку, і The Age, што належыць кампаніі Fairfax, а таксама вячэрні таблоід mX, які таксама выпускае Мёрдак. Агульнанацыянальная газета The Australian выходзіць у Мельбурне ў выглядзе спецяльнага выпуску для Вікторыі. Гэта газета таксама прыналежыць Мёрдаку. Мёрдак Ньюс Груп выпускае некалькі штотыдневых часопісаў і валодае больш за 50 % акцый Fairfax, такім чынам, усе штодзенныя газеты, якія выходзяць у Мельбурне, уваходзяць у імперыю Мёрдака. Самая буйная ў Аўстраліі муніцыпальная медыякампанія — Leader Newspapers — выпускае 33 мясцовых штотыднёвыя газеты, якія асвятляюць праблемы раёнаў і муніцыпалітэтаў Мельбурна.
У Мельбурне выходзяць у эфір тры камерцыйных тэлеканала: Seven, Nine і Ten, а таксама тры грамадскіх: ABC, SBS і муніцыпальны канал C31. У Мельбурне вяшчаюць вялікая колькасць радыёстанцый, якія галоўным чынам належаць тром асноўным сеткам горада: DMG Radio Australia, Austereo і Southern Cross Broadcasting.
Турызм з’яўляецца найважнейшай складальнікам эканомікі Мельбурна. Па даных на 2004 год горад наведала 7,6 мільёнаў аўстралійскіх турыстаў і 1,88 мільёнаў турыстаў з-за мяжы[8]. Благодаря проведению в городе большого количества спортивных соревнований международного уровня здесь широко распространён спортивный туризм[9]. Сярод турыстов, якія наведваюць горад, значную частку складаюць маладыя людзі, якія вандруюць як бэкпекеры. Дзякуючы правядзенню ў горадзе вялікай колькасці спартыўных спаборніцтваў міжнароднага ўзроўня тут шырока распаўсюджаны спартыўны турызм. У 2008 годзе Мельбурн упершыню абагнаў Сідней па такім паказчыку, як колькасць грошай, патрачаная ў горадзе аўстралійскімі турыстамі[10]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.