Мельбурнскі музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мельбурнскі музей (англ.: Melbourne Museum) размяшчаецца ў парку Карлтан-Гардэнс , Мельбурн, Аўстралія. У гэтым жа парку, непасрэдна насупраць будынкі музея, размяшчаецца іншая важная славутасць горада — Каралеўскі выставачны цэнтр. Мельбурнскі музей лічыцца найбуйнейшым музеем у Паўднёвым паўшар’і.
Мельбурнскі музей | |
---|---|
Melbourne Museum | |
Заснаваны | 1854 |
Месцазнаходжанне | Мельбурн, Аўстралія |
Праезд | Melbourne Museum, 11 Nicholson St, Carlton, Victoria, 3053 |
museumsvictoria.com.au/m… | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Экспазіцыі музея размешчаны ў сямі асноўных галерэях, дзіцячай галерэі, а таксама адмысловай трохузроўневай галерэі, прызначанай для часовых экспазіцый.
У будынку музея, апроч асноўных выстаў, размяшчаюцца таксама некалькі глядзельных зал і тэатраў. Сярод іх Амфітэатр Сіднея Маера і тэатр Зэ Эдж. На ніжнім узроўні музея размешчаны Дыскаверы-Сентэр, грамадскі даследчы цэнтр. На гэтым жа ўзроўні размешчаны кінатэатр IMAX, у якім можна паглядзець аб’ёмныя і дакументальныя фільмы. Акрамя таго, у музеі знаходзяцца кафэ і сувенірная крама.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.