Ліван (хрыбет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Ліва́н (араб. جبل لبنان) — горны хрыбет уздоўж узбярэжжа Міжземнага мора на тэрыторыі Лівана, на ўсходзе абмежаваны далінай Бекаа. Даўжыня — 170 км, найбольшая шырыня — 45 км. Вышыня да 3088 м (г. Курнет-эс-Саўда).
Ліван? | |
---|---|
34°18′ пн. ш. 36°07′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва горнага хрыбта паходзіць ад фінікійскага кораня lbn, што азначае «белы» і звязана з пакрытымі снегам горнымі вяршынямі[1].
Уяўляе сабой горст у выглядзе глыбавага горнага хрыбта. Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, на поўначы таксама — з базальтаў.
Заходні схіл моцна рассечаны, ступенямі спускаецца да мора, усходні схіл круты. На поўдні хрыбет абмежаваны скідамі з вузкай цяснінай Эль-Літані , на поўначы — нізінай Нахр-эль-Кебір . На заходнім схіле карставая пячора Джэйта (аб’ект турызму).
Клімат міжземнаморскі. Ападкаў на заходнім схіле выпадае больш за 1000 мм, усходні — больш сухі. Порыстыя вапнякі спрыяюць інфільтрацыі атмасферных ападкаў.
На бедных вапняковых глебах пануюць міжземнаморскія хмызнякі (маквіс і фрыгана), сухія стэпы; на асобных участках, складзеных пескавікамі, невялікія гаі з ліванскага кедра, алепскай хвоі, дуба, клёна, кіпарыса. На ўзбярэжжы вырошчваюцца садовыя культуры (алівы, абрыкосы, яблыкі).