Горны хрыбет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Горны хрыбет — лінейна выцягнутая група гор, агульная аснова якой высока ўзнята над суседнімі раўнінамі.

Хрыбет абмежаваны схіламі, нахіленымі ў супрацьлеглыя бакі, для яго характэрныя значная даўжыня і добра выражаная вось, пераважна ў выглядзе адзінай лініі водападзелу, уздоўж якой знаходзяцца і найбольш значныя вяршыні (гл. горны грэбень). Ад суседніх хрыбтоў аддзяляецца горнымі далінамі, унутрыгорнымі катлавінамі.
Звычайна хрыбет утварае частку горнай краіны, але нярэдка горным хрыбтом называюць цэлую горную краіну: Верхаянскі хрыбет, хрыбет Чэрскага
Горны ланцуг, сістэма горных хрыбтоў і горных масіваў або доўгі горны хрыбет. Працягваецца на вялікую адлегласць у адным кірунку — кірунку агульнага распасцірання складак. Кожны ланцуг аддзяляецца ад суседніх паралельных падоўжнымі горнымі далінамі, далінамі буйных горных рэк і пад.
Літаратура
- Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С.74.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.