рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́тра (літ.: Katrá) — рака ў Літве, Гродзенскім і Шчучынскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана.
Котра | |
---|---|
літ. Katra | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 140 км |
Басейн | 2 060 км² |
Расход вады | 12,8 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Варэнскі раён |
• Каардынаты | 54°00′45″ пн. ш. 24°38′23″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°33′53″ пн. ш. 24°02′36″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіны | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Гродзенскі раён, Шчучынскі раён |
Даўжыня 140 км. Плошча вадазбору 2060 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 12,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.
Назва Котра (< Katrá) старабалцкага паходжання.
Разам з літоўскім гідронімам Katarė лічыцца вельмі архаічным гідронімам, напрамую сягаючы індаеўрапейскага *kataro- «рэчка, плынь»[1]. Той жа корань у назве рэчкі Катаранкі (Которянка, Катарянка) на Верхнім Павоччы (у верхнім цячэнні ракі Жыздры)[2].
Фанетычна блізкая будова ў не менш архаічнай назве праточнага возера (цяпер, асушанае ў балота, адразу за літоўскай мяжой) Matara (польск. Motoro, Motora, рус. Моторка), з якога выцякае левы прыток Котры.
Назву Matara параўноўваюць з літоўскім гідронімам Matrūna і звяртаюць увагу на чаргаванне ў пашыральніку: -r- : ar-, як і ў назвах Kat-r-a : Kat-ar-ė[3]. У стараеўрапейскіх гідронімах тыпу Matra вылучаюць аснову Mat- са значэннем «цякучасці»[4], яе фанетычны варыянт Met- мяркуецца ў назвах тыпу *Мецела (на Падняпроўі), Мецна (на Павоччы), Пустамеціжка (прыток Бярэзіны каля Жодзіна), значыць «рака, плынь». Корань Mat- і ў назве верхнедняпроўскай ракі Матолка, з балцкім дыягнастычным пашыральнікам -(o)l-[5].
Суседства балцкіх гідронімаў, утвораных ад розных каранёў з дапамогай аднаго і таго ж пашыральніка, таксама ў парах *Немілна́ — *Акілна́ (Nem- / Ak-, -ln-) каля Лоева, або *Гардата́ — *Аката́ (Gard- / Ak-, -at-) каля смаленскага мястэчка Угра.
Пачынаецца на тэрыторыі Літвы (Варэнскі раён), амаль на ўсім працягу цячэ праз лес. Непадалёк таксама пачынаецца і цячэ ў процілеглым напрамку рака (ці хутчэй, ручай) Катра, што ўпадае ў спрамленую раку Нізянка.
Гідраграфічная сетка ў вярхоўі Котры значна трансфармавалася ў апошнія 100—150 гадоў за кошт прыродных эразійных працэсаў і асушальнай меліярацыі.
Існуе версія, пацверджаная старымі картамі, што ў другой палове XIX стагоддзя ў выніку працэсу біфуркацыі рака Пеляса раздзялілася на дзве ракі — Улу і Котру. Рэчышча Котры ў самым вярхоўі, у сваю чаргу, было разарвана ў выніку правядзення гідрамеліярацыйных работ[6].
Даліна ракі да возера Корава выразная, яе шырыня 300—500 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 300—500 м; да вусця Рычы нізкая, роўная, забалочаная, ніжэй — звілістая, сухая; сустракаюцца невялікія, але глыбокія поймавыя азёры.
Рэчышча спачатку слаба-, потым моцназвілістае, ніжэй вёскі Агароднікі Шчучынскага раёна на працягу 3 км камяністы перакат. Шырыня рэчышча ў межань 10—20 м. Берагі да р. Скарбянка спадзістыя, слаба-забалочаныя, ніжэй — стромкія, вышынёй 1—5 м, у ніжнім цячэнні да 15 м. Вусце знаходзіцца на поўдзень ад вёскі Коматава Гродзенскага раёна.
Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у пачатку сакавіка.
У пойме меліярацыйныя каналы. Ад вусця ўверх па цячэнні (35 км) рыбапрамысловы ўчастак. У басейне ракі знаходзяцца азёры Берштаўскае, Зубраўка, Цімніца.
Асноўныя прытокі: Скарбянка, Нявіша, Жэчка, Астрынка, Рыча, Скідалька, Пыранка.
Вёскі: Бершты. Зоны адпачынку: Котра (уздоўж ракі), Скідаль (па левабярэжжы).
На левабярэжжы Котранская пушча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.