Коматава
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́матава[1] (трансліт.: Komatava, руск.: Комотово) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Абухаўскага сельсавета.
Вёска
Коматава
| ||||||||||||||||||
У балцка-літоўскім двухасноўным імені Комат (< Kómatas) першая аснова Ko- як у імені Комін (< Kominas), якое фіксуецца ў Перапісе вялікалітоўскага войска 1528 г. у форме імені па-бацьку “Янъ Коминович”. Другая аснова Mat- як у двухасноўных імёнах Рамат, Скумат (< Ramatas, Skumatas), ад якіх тапонімы Раматова ля Маларыты, Скуматы (былі паміж Оршай і Смаленскам, ля Якіменкаў), таксама ў прускіх аднаасноўных імёнах Mateyco, Mattyl, Matto, Mattule.
Магчыма, у канцы XIII ст. тут знаходзілася сядзіба судаўскага князя Команта, пра якую дакладна вядома адно, што была паблізу Горадна.
Згадваецца з 1388 года. З XVI ст. вядома царква Св. Спаса ў Коматаве[2]. У 1844 годзе пабудавана Праабражэнская царква.
Летам 2009 г. «чорныя капацелі» разрабавалі побач з Коматава сярэдневяковыя могілкі.
Ваколіцы Коматава трапілі ў зону затаплення Гродзенскай ГЭС.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.