Джэймс Б’юкенен (англ.: James Buchanan, Jr., 1791 — 1868) — 15-ы прэзідэнт ЗША, які быў на пасадзе непасрэдна перад амерыканскай грамадзянскай вайной.
Хуткія факты Джэймс Б’юкенен, 13-ы абраны прэзідэнт ЗША[d] ...
Закрыць
Джэймс Б’юкенен прадстаўляў Пенсільванію ў Палаце прадстаўнікоў ЗША, а затым у Сенаце, пасля служыў у якасці пасла ў Расіі пры прэзідэнце Эндру Джэксане. Ён быў дзяржсакратаром пры прэзідэнце Джэймсе Ноксе Полку і з’яўляецца на сённяшні дзень апошнім былым дзяржсакратаром, які стаў прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Пасля адмовы Б’юкенена заняць месца ў Вярхоўным Судзе прэзідэнт Франклін Пірс прызначыў яго паслом у Вялікабрытанію, у гэтай якасці ён удзельнічаў у распрацоўцы Маніфеста Остэнда.
Б’юкенен быў вылучаны ў 1856 годзе кандыдатам Дэмакратычнай партыяй на пасаду прэзідэнта. На працягу большай часткі тэрміну Пірса ён знаходзіўся ў Лондане ў якасці амбасадара ў Сент-Джэймскім двары і таму не ўдзельнічаў ў дэбатах аб сепаратысцкай палітыцы, якія дамінавалі ў той час у краіне. Як прэзідэнта яго часта называлі «слабахарактарным чалавекам»; ураджэнец Поўначы з сімпатыяй да Поўдня, ён змагаўся са Стывенам Дугласам за кіраванне Дэмакратычнай партыяй. Намаганні Б’юкенена для падтрымання міру паміж Поўначчу і Поўднем адмовілі абодва бакі, і паўднёвыя штаты аб’явілі пра сваё аддзяленне перад пачаткам грамадзянскай вайны. Б’юкенен лічыў, што такое аддзяленне незаконна, але весці вайну супраць сепаратыстаў таксама незаконна. Б’юкенен быў вядомы сваёй фразай: «Я не прызнаю ніякага гаспадара, акрамя закона».
Да таго часу, як ён пакінуў сваю пасаду, грамадская думка была супраць яго, і Дэмакратычная партыя раскалолася. Б’юкенен некалі імкнуўся заняць у гісторыі такое ж самае месца, што займаў Джордж Вашынгтон. Аднак яго няздольнасць вызначыць сваю пазіцыю наконт рабства, вайны і міру, калі краіна стала на краю грамадзянскай вайны, прывяла гісторыкаў да ацэнкі яго прэзідэнцтва як аднаго з найгоршых у амерыканскай гісторыі. У наш час гісторыкі лічаць, што яго няздольнасць справіцца з сепаратызмам была самай горшай памылкай, калі-небудзь зробленай прэзідэнтам ЗША.
Б’юкенен на сённяшні дзень з’яўляецца адзіным прэзідэнтам з Пенсільваніі і адзіным прэзідэнтам, які ўсё сваё жыццё быў халасцяком. Ён быў апошнім прэзідэнтам, які нарадзіўся ў XVIII стагоддзі.