From Wikipedia, the free encyclopedia
Джота дзі Бандонэ, Джота (італ.: Giotto di Bondone; 1266 або 1267, Коле-ды-Веспіньяна(?), Італія — 8 студзеня 1337) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Протарэнесансу.
Джота | |
---|---|
італ.: Giotto di Bondone | |
| |
Імя пры нараджэнні | Джота дзі Бандонэ |
Дата нараджэння | 1267[1], 1276[1] ці 1266[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1337 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Bondone[d] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар, скульптар, мастак-манументаліст, дызайнер |
Жанр | рэлігійнае мастацтва[d][5], алегорыя[d][5] і міфалагічны жывапіс[d][5] |
Мастацкі кірунак | Протарэнесанс[3] і готыка[3] |
Уплыў | Чымабуэ[6] |
Уплыў на | Тадэа Гадзі, Бернарда Дадзі[3], Puccio Capanna[d], Ottaviano da Faenza[d], Pace di Bartolo[d], Guglielmo da Forli[d][7], П'етра Ларанцэці[8], Stefano Fiorentino[d], Сімонэ Марціні, П'етра Каваліні, Giovanni Baronzio[d], Parente di Giotto[d], Maestro delle Vele[d] і Maestro Espressionista di Santa Chiara[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся каля 1267 года меркавана недалёка ад мястэчка Вік’ё, размешчанага на ўсход ад Фларэнцыі, у вёсцы Кале ды Веспіньяна. Ёсць і іншыя здагадкі аб даце нараджэння Джота аж да 1275 года. Вазары сцвярджаў, што Джота нарадзіўся ў 1276 годзе. Але найбольш верагодна, што мастак памёр у 1337 (паводле Антоніа Пучы ) ва ўзросце сямідзесяці гадоў. Бацька будучага мастака насіў імя Бандоне (пам. 1311/1313) і быў селянінам. Пазней Джота набыў у Веспіньяна землі і дамы. Па іншай версіі Джота нарадзіўся ў Фларэнцыі, у прыходзе царквы Санта-Марыя-Навэла , у квартале Святога Панкрата. Неаднаразова ў фларэнційскіх дакументах мастак згадваецца як del popolo di Santa Maria Novella. Яго ж бацька, па гэтай версіі, быў кавалём. Імя Джота, магчыма, скарачэнне ад Анджыялота альбо Амбраджота.
Вучыўся, магчыма, у майстэрні Чымабуэ. Працаваў пераважна ў Падуі і Фларэнцыі.
Па словах жа Вазары, Чымабуэ і Джота разам працавалі над фрэскавымі роспісамі ў царкве Сан-Франчэска , у Асізі, і другі перасягнуў першага.
У адным з дакументаў 1301 года Джота названы ўладальнікам дома ў Фларэнцыі. Да гэтага часу Джота ужо ўступіў у шлюб. Імя жонкі — Чыута ды Лапа дэль Пела. У іх было восем дзяцей, адзін з сыноў стаў жывапісцам.
3 імем Джота звязаны паварот у развіцці італьянскага жывапісу, яго разрыў з сярэдневяковымі канонамі і традыцыямі італа-візантыйскага мастацтва XIII ст. Знаёмства з познаантычным жывапісам і творамі П’етра Каваліні вызначыла далейшае развіццё творчасці Джота.
У 1304-06 г. ён стварыў вядомыя размалёўкі капэлы дэль Арэна (Скравеньі) у Падуі. Размешчаныя на сценах капэлы ў тры ярусы размалёўкі перадаюць гісторыю жыцця Марыі і Хрыста ў выглядзе шэрагу драматычных эпізодаў. Захаванне ў кожнай кампазіцыі адзінства часу і месца, энергічная пабудова аб'ёмаў і прасторы, прастата сітуацый і пластычная выразнасць жэстаў, светлы, святочны каларыт робяць размалёўкі ввдатным творам протарэнесансавага жывапісу Італіі.
Капліца дэль Арэна ўяўляе сабой прамавугольнае ў плане памяшканне, перакрытае цыліндрычным скляпеннем, яе гладкія сцены пазбаўлены архітэктурных чляненняў. Джота звяртаецца да абрамлення кампазіцый арнаментаванымі бардзюрамі, што надае ім выгляд старонак вялікай кнігі з мініяцюрамі. Суадносныя, але незалежныя адзін ад аднаго сюжэты пакрываюць усе сцены будынка.
Цыкл пачынаецца з «Выгнання Іакіма з храма » — падзеі, звязанай з нараджэннем Марыі. Затым паказаны эпізоды з жыцця Багародзіцы і Хрыста. Завяршаецца цыкл «Сашэсцем Святога Духа », што сімвалізуе ролю царквы ў распаўсюджанні Свяшчэннага Пісання. Над уваходам размешчана фрэска «Страшны суд », на супрацьлеглым баку — «Дабравешчанне ». На сценах з правага і левага бакоў выявы ідуць у тры ярусы. Евангельскія сюжэты трактуюцца ў іх як рэальныя падзеі, увасабляючы сапраўдныя пачуцці людзей. Сакральнае адыходзіць на другі план, бо перад мастаком стаіць задача паказаць звычайнае жыццё ва ўсім багацці яго праяўленняў: дабрыня і спагада, высакародства і пакорлівасць, смутак і адчай, пакуты, гнеў, здрада.
Вылучаюцца фрэскі «Вяртанне Іакіма да пастухоў », «Уцёкі ў Егіпет», «Сустрэча Марыі і Лізаветы », «Уваскрашэнне Лазара », «Бічаванне Хрыста ». У рухах, дзеяннях, выразах твару герояў няма і намёку на містычнасць, цуд, ірацыянальнасць, яны страчваюць гістарычную манументальнасць, што пацвярджае адыход мастака ад традыцый сярэдневякоўя. I хаця фігуры ў сцэнах падаюцца на пярэднім плане, а ўсе падзеі адбываюцца быццам бы на вачах гледача, Джота, безумоўна, аперыруе ўжо новымі, рэнесанснымі паняццямі і катэгорыямі. У гэтым сэнсе паказальныя кампазіцыі «Аплакванне Хрыста » і «Пацалунак Іуды ». Супрацьпастаўляючы высакародны і ўзвышаны профіль Хрыста з брыдкім, нават агідным профілем Іуды, мастак дабіваецца глыбіні перадачы ўнутранай псіхалагічнай напружанасці, якая стане здабыткам майстроў Адраджэння. У фрэсцы «Аплакванне Хрыста» фігура святога Іаана вылучаецца пластычнай завершанасцю. Галава і рукі святога проціпастаўляюцца аб'ёму цела. Спадаючыя складкі плашча падкрэсліваюць, але не паўтараюць жэст адчаю шырока раскінутых і адведзеных назад рук. Настрой жалю і пакорлівасці знаходзіць вышэйшае ўвасабленне ў звернутым да Хрыста твары, у напружаным позірку святога.
У пачатку XIV стагоддзя Джота дзі Бандоне выканаў размалёўкі ў царкве Бадзія (1300-02, Фларэнцыя), а таксама некалькі алтарных абразоў, сярод якіх найбольш вядомы «Мадонна Аньісанці » (1310-20, Фларэнцыя). У размалёўках капэл Перуцы (каля 1320) і Бардзі (1320-25) у фларэнційскай царкве Санта-Крочэ дасягнуў арганічнай сувязі з архітэктурай, стрыманасці каларыту і манументальнасці вобразаў.
Тут Джота дэманструе новы ўзровень майстэрства. У роспісах расказваецца аб святым Францыску (капліца Бардзі), Іаане Хрысціцелю і Іаане Евангелісту (капліца Перуцы). Нават няўдалыя абнаўленні і рэстаўрацыі (асабліва ў XIX ст.) не скажаюць яснасці і гарманічнасці вобразаў, пластычнай дасканаласці выяў. У адрозненне ад падуанскага цыкла ў выявах капліцы Перуцы архітэктурная пластыка адыгрывае дамінуючую ролю. Яна ўтварае вялікія прасторы вакол фігур або парознаму асветленыя фоны. Каларыт фрэсак мяккі, а размешчаныя на плоскасці групы фігур акрэслены свабоднай гульнёй святлоценявых пераходаў. Сцэны з паданняў аб святым Францыску ў капліцы Бардзі атрымалі велічную і спакойную трактоўку. Архітэктура адступае на другі план, пераўтвараючыся ў фон, абрамленне прасторы, у якой існуюць чалавечыя пачуцці.
Інтэлектуальны характар пошукаў Джота тлумачыцца яго цікавасцю да іншых мастацтваў. Гэта заклала асновы фундаментальнага для эпохі Адраджэння паняцця ўніверсальнасці. Майстар працаваў не толькі як жывапісец, але і як архітэктар, скульптар. Па яго праекце была пабудавана кампаніла (званіца) фларэнційскага сабора Санта-Марыя дэль Ф'ёрэ (будаўніцтвава пачата ў 1334). Аднак дасягненні Джота ў жывапісе пераўзыходзяць астатнія.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.