From Wikipedia, the free encyclopedia
Фларэнтыйская рэспубліка (лац.: Respublica Florentina, італ.: Repubblica di Firenze, Repubblica fiorentina) — незалежная рэспубліка ў Паўночнай Італіі, якая існавала ў 1115—1185 і 1197—1532 гадах. Паўстала як незалежная камуна горада Фларэнцыі, неўзабаве падпарадкавала сабе большую частку паўночнай і цэнтральнай Тасканы і пачала граць адну з найважнейшых роляў у палітычнай сістэме сярэднявечнай Італіі. Фларэнтыйская рэспубліка стварыла складаную сістэму кіравання, заснаваную на недапушчэнні ўзурпацыі ўлады адной асобай і досыць шырокай ўцягнутасці грамадзян у фарміраванне дзяржаўных органаў. У XIII—XIV стагоддзях эканамічнае развіццё Фларэнцыі апярэджвавала практычна ўсе іншыя дзяржавы не толькі Італіі, але і Еўропы. Тут упершыню зарадзілася мануфактурная вытворчасць і пачаліся сацыяльныя канфлікты паміж наёмнымі працоўнымі і патрыцыятам. З 1434 у Фларэнцыі ўсталявалася ўлада роду Медычы, пры якіх дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньёрыю. У XIV стагоддзі Фларэнцыя стала вядучым цэнтрам італьянскага Адраджэння, у якім стваралі Дантэ, Петрарка, Бакача, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Макіявелі і многія іншыя. У перыяд Італьянскіх войнаў у рэспубліцы быў усталяваны ураўняльны тэакратычны рэжым Саванарола, аднак пры падтрымцы Францыі і папства, Медычы ў 1512 годзе аднавілі сваю ўладу. У 1532 годзе Рэспубліканскае кіраванне Фларэнцыі было ліквідавана, і краіна ператварылася ў спадчынную манархію — Фларэнтыйскае герцагства (з 1569 — вялікае герцагства Тасканскае).
Рэспубліка | |||||
Фларэнтыйская рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
лац.: Respublica Florentina італ.: Repubblica fiorentina | |||||
|
|||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Фларэнцыя | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Фларэнцыя | ||||
Мова(ы) |
Лацінская мова, Тасканскі дыялект італьянскай |
||||
Афіцыйная мова | Tuscan[d] | ||||
Рэлігія | Рымска-каталіцкая царква | ||||
Грашовая адзінка | Флорын | ||||
Плошча | каля 15 000 км² у 1494 годзе | ||||
Насельніцтва | каля 750 000 чал. у 1494 годзе[1] | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Ганфаланьер | |||||
• 1531-1533 | Алесандра Медычы | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.