Грызайль
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грыза́йль (фр.: grisaille ад gris — шэры) — від дэкаратыўнага жывапісу, які выконваецца ў розных адценнях якога-небудзь аднаго колеру, пераважна шэрага. Выкарыстоўваецца ў насценных размалёўках і пано. Імітуе скульптурны рэльеф або архітэктурныя кампазіцыі, вызначаецца выразнай святлоценявой мадэліроўкай выяў. Грызайль называюць і размалёўкі аднаколернай эмаллю (шэрай, карычневай, ружовай) з прамалёўкай золатам, у якіх таксама дасягаецца эфект рэльефнасці выявы[1].
Вядома з XVII ст., найб. пашырана ў размалёўках класіцызму[1].
Тэхніка грызайля шырока выкарыстоўвалася ў станковым жывапісе ў Сярэднявеччы. Прыкладам можа служыць Алтар Гелера, створаны Маціясам Груневальдам і Альбрэхтам Дзюрэрам па заказе багатага франкфурцкага купца Якаба Гелера. Пэндзлю Груневальда належаць вонкавыя створкі, на якіх выявы святых імітуюць скульптуру.
Іншым вядомым узорам грызайля з'яўляецца карціна Рэмбранта «Пропаведзь Іаана Хрысціцеля» (1634—1635) з калекцыі Дзяржаўных музеяў Берліна. Для такога роду рэльефнай тэхнікі жывапісу часта выкарыстоўвалася грызайль.
Тэхніка грызайля выкарыстана Пабла Пікаса ў карціне «Герніка».
Для стварэння штучных барэльефаў тэхніка часта выкарыстоўвалася ў эпоху барока. Так, напрыклад, столі і сцены некаторых зал Эрмітажа (напрыклад сцены Іарданскай Лесвіцы) выкарыстоўваюць гэту тэхніку для стварэння ўражання атрыумаў, скульптур пад скляпеннямі і разьбяных сцен.
На Беларусі грызайль шырока ужывалася ў дэкарыравана культавых і палацавых будынкаў канца XVIII — пачатку XIX ст. — у палацах у Гомелі, Свяцку (Гродзенскі раён), Залессі (Смаргонскі раён); касцёле езуітаў у Гродне, касцёлах у вёсках Гальшаны (Астравецкі раён), Будслаў (Мядзельскі раён); Варварынскай царкве ў Пінску, царкве ў в. Дубай (Пінскі раён) і інш[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.