прадпрымства нафтахімічнай галіны From Wikipedia, the free encyclopedia
ААТ «Гродна Азот» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны ў Беларусі. Уваходзіць у склад Беларускага дзяржаўнага канцэрну па нафце і хіміі (канцэрн «Белнафтахім»). Знаходзіцца па адрасе: Гродна, праспект Касманаўтаў, 100.
ААТ «Гродна Азот» | |
---|---|
Тып | ААТ |
Заснаванне | 1963 |
Ранейшыя назвы |
ГВА «Азот» ГВРУП «ГПО Азот» |
Заснавальнікі | Савет Міністраў СССР |
Размяшчэнне |
Беларусь, Гродна праспект Касманаўтаў, 100 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Ігар Васільевіч Ляшэнка (генеральны дырэктар) |
Галіна | хімічная прамысловасць |
Прадукцыя | азот, аміяк, метанол, угнаенні, чысцячыя, мыючыя і ахоўныя сродкі |
Уласны капітал | 1 242 651,0 тыс. BYN (2017) |
Абавязацельствы | 636 689,0 тыс. BYN (2017) |
Абарот | ▲ 1 442 409,0 тыс. BYN (2017) [1] |
Аперацыйны прыбытак | ▲ 231 075,0 тыс. BYN (2017) |
Чысты прыбытак | ▲ 12 366,0 тыс. BYN (2017) |
Колькасць супрацоўнікаў | 7 562 чал. (2016) |
Аўдытар | BDO |
Падраздзяленні | філіял «Завод Хімвалакно» |
Матчына кампанія | канцэрн «Белнафтахім» |
Сайт | www.azot.by |
Прадпрыемства размешчана прыкладна ў двух кіламетрах на ўсход ад мяжы гарадской забудовы. Створана ў 1963 годзе як азотна-тукавы завод. З 1963 года пачалася вытворчасць аміяку і карбаміду. Пасля ўводу ў строй вытворчасці капралактама ў 1970 годзе завод ператвораны ў хімічны камбінат. У 1971 годзе прысвоена імя Сяргея Прытыцкага, адначасова ўведзены ў дзеянне цех аміяка і другая чарга цеху карбаміду. У 1975 годзе ператвораны ў Гродзенскае вытворчае аб’яднанне «Азот», у 1981 годзе ўзнагароджана ордэнам Дружбы народаў. Уключае 5 вытворчасцяў, 39 цахоў, 24 службы. Выпускае каля 50 відаў хімічнай прадукцыі, у тым ліку аміяк вадкі тэхнічны (976,8 тыс. тон у год), азотныя ўгнаенні (карбамід — 785 тыс. тон у год, карбаміда-аміячная сумесь (КАС) — 720 тыс. тон у год, сульфат амонія — 319 тыс. тон у год), метанол тэнічны (80 тыс. тон у год), капролактам (111,2 тыс. тон у год), паліва біядызельнае (200 тыс. тон у год) і двухвокіс вугляроду вадкі (24 тыс. тон у год).
З’яўляцца горадавызначальным прадпрыемствам. На сваім рахунку мае палац культуры, санаторый-прафілакторый, турыстычную базу, бібліятэкі, паліклініку, спартыўна-стралковы клуб, піянерскі лагер, дзіцячыя садкі, газету «Гродзенскі хімік», жаночы хакейны клуб «Рытм Азот».
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года, вынікі якіх, як мяркуецца, былі сфальсіфікаваны, супрацоўнікі ААТ «Гродна Азот» падтрымалі пратэсты ў Беларусі і заклікі да нацыянальнай забастоўкі, аднак шмат з іх было затрымана і збіта міліцыянтамі[2][3]. На «Гродна Азоце» была найбольшая колькасць тых, хто падтрымаў страйк сярод усіх прадпрыемстваў краіны[2].
30 сакавіка 2021 года даччыная кампанія ААТ «Гродна Азот» абвясціла тэндэр на адгрузку сваіх тавараў. Адной з умоў тэндэру была магчымасць не адзначаць прыналежнасць грузу да ААТ «Гродна Азот». Гэта было выклікана пагрозай санкцый, паведамлялася ў тэндэрнай дакументацыі і СМІ[4].
З 2006 года ААТ «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» (з перапынкамі[6][7][8][9][10]) знаходзяцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за «падрыў дэмакратычнага працэсу»[11][12]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года[13]. 9 жніўня 2021 года ў спіс быў уключаны генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка[10][14].
2 снежня 2021 года «Гродна Азот» і «Гродна Хімвалакно» трапілі ў чорны спіс Еўрасаюза[15]. 20 снежня кампаніі ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[16]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[17][18].
У 2022 годзе да санкцый супраць прадпрыемства далучыліся Украіна і Японія[19].
3 красавіка 2021 года паведамлялася, што даччыная кампанія ААТ «Гродна Азот» аб’явіла тэндэр на адгрузку прадукцыі, адной з умоў якога была магчымасць указання ў дакументах у якасці грузаадпраўшчыка іншай кампаніі. Згодна з заяўкай, гэтая ўмова была звязана з пагрозай санкцый[20].
У некалькіх расследаваннях, выпушчаных у 2023 годзе, журналісты з Беларускага расследавальніцкага цэнтра і літоўскай Siena заявілі, што прадукцыя «Гродна Азота» пасля ўвядзення санкцый супраць завода прадаецца ў ЕС з дапамогай некалькіх кампаній, зарэгістраваных у Кыргызстане, Узбекістане, Сербіі і Літве[21][22][23]. У кастрычніку 2024 года паведамлялася аб пастаўках ва Украіну прадукцыі «Гродна Азота» пад выглядам вырабленай у Туркменістане праз кампанію, зарэгістраваную ў ААЭ[24].
21 лютага 2024 года Суд Еўрапейскага саюза ў Люксембургу адхіліў іск «Гродна Азота» і яго філіяла «Хімвалакно», якія патрабавалі адмяніць санкцыі ЕС[25].
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.