Ігар Васільевіч Ляшэнка
намеснік прэм’ер-міністра Беларусі (2018—2020) From Wikipedia, the free encyclopedia
І́гар Васі́льевіч Ляшэ́нка (нар. 5 лістапада 1974, г. Ачамчыра, Абхазская АССР, Грузінская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2018—2020). Генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» (з 2021).
Ігар Васільевіч Ляшэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Сямашка | ||||||
Пераемнік | Юрый Віктаравіч Назараў | ||||||
Нараджэнне |
5 лістапада 1974[1][2] (50 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
Нарадзіўся 5 лістапада 1974 года ў г. Ачамчыра Абхазскай АССР Грузінскай ССР.
У 1996 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Са студзеня 1997 года працаваў на Гомельскім хімічным заводзе. Займаў пасаду інжынера аддзела маркетынгу, затым начальніка планава-эканамічнага аддзела. У 2006 годзе ўзначаліў хімзавод.
10 верасня 2013 года быў прызначаны першым намеснікам старшыні, а 28 ліпеня 2014 года — старшынёй канцэрна «Белнафтахім»[4].
18 жніўня 2018 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[5]. 3 сакавіка 2020 года вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу[6].
З мая 2020 года Ляшэнка кіраваў прадстаўніцтвам «Гомельтранснафта Дружба» ў Мінску.
26 студзеня 2021 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот»[7].
Санкцыі ЗША
9 жніўня 2021 года Ляшэнка як дырэктар ААТ «Гродна Азот», прадпрыемства канцэрна «Белнафтахім», якое належыць або кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, быў уключаны ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[8][9].
Зноскі
- Ляшенко назначен главой "Белнефтехима" (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2017.
- Александр Лукашенко сменил руководство Правительства, Премьер-министром назначен Сергей Румас (руск.). Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (18 жніўня 2018).
- Ігар Ляшэнка вызвалены ад пасады Намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 05.03.2020.
- Былы віцэ-прэм’ер Ляшэнка ўзгоднены на пасаду гендырэктара «Гродна Азота»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
- Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.