Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Ільіч Сямашка (нар. 20 лістапада 1949, Калінкавічы, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Уладзімір Сямашка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Ігар Петрышэнка | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Мікалаевіч Крутой | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі Міхаіл Мясніковіч |
||||||
Пераемнік | Васіль Мацюшэўскі | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Агееў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Пераемнік | Ігар Ляшэнка | ||||||
Нараджэнне |
20 лістапада 1949 (74 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 20 лістапада 1949 года ў Калінкавічах.
У 1972 годзе з адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Інжынер-механік. Пасля заканчэння інстытута з 1972 па 1974 гады служыў у Савецкай Арміі.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 годзе ў якасці інжынера-канструктара ў канструктарскім бюро машынабудавання завода імя Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1974—1996 гг. працаваў інжынерам-канструктарам, начальнікам КБ-44, начальнікам ТА-4 ОКБМ, галоўным інжынерам АКБМ, галоўным інжынерам машынабудаўнічага комплексу завода імя Ф. Э. Дзяржынскага НВА «Інтэграл». У 1996—2001 гг. працаваў генеральным дырэктарам Мінскага ВА «Гарызонт» — дырэктарам Мінскага завода «Гарызонт».
У 2001 годзе прызначаны Міністрам энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З ліпеня 2003 года па снежань 2003 года — выконваючы абавязкі Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2003 года — Першы намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
27 снежня 2014 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі[1].
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[2].
13 лістапада 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце СНД і пры АДКБ, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС, СНД, АДКБ[3]. Заставаўся паслом у Расіі да 1 жніўня 2022 года[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.