Reformation (вымаўляецца рэфармацыя) або Reform.news, да красавіка 2024 — Reform.by — беларускае інтэрнэт-медыя. Змяшчае спецыялізаваныя раздзелы: навіны, артыкулы, інтэрв’ю, меркаванні. Набрала папулярнасць пасля пратэстаў у Беларусі 2020—2021 гадоў. Сузаснавальнік, галоўны рэдактар і дырэктар — Фёдар Паўлючэнка.

Хуткія факты Reformation, URL ...
Reformation
Thumb
URL reform.news
Камерцыйны Так
Тып сайта навіновы
Мова(-ы) руская
Размяшчэнне сервера
Уладальнік ТАА «РЕФОРМБАЙ»
Аўтар Фёдар Паўлючэнка
Бягучы статус працуе (заблакаваны)
Слоган Ваш маяк у свеце змен
Закрыць

Гісторыя

Ідэя стварэння праекта «Рэфармацыя» (Rfrm.io) як пляцоўкі для абмеркавання рэформаў у Беларусі належыць Дар’і Мінскі. Сайт адкрыты ў 2016 годзе. У фармаце паўнавартаснага грамадска-палітычнага інфармацыйнага партала на дамене Reform.by дзейнічае з ліпеня 2018 года.

Рэдакцыя Reform.by стала адным з лаўрэатаў прэміі ў сферы свабоды СМІ Free Media Awards  (руск.) за 2023 год[1].

Цэнзура

25 жніўня 2021 года паводле рашэння Міністэрства інфармацыі доступ да сайту заблакаваны ў Беларусі[2].

30 сакавіка 2022 года Раскамнагляд заблакіраваў для карыстальнікаў з Расіі асноўнае «люстэрка» праекта[3].

14 сакавіка 2024 года суд Ленінскага раёна Брэста дадаў сайт Reform.by у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[4]. 15 красавіка Аператыўна-аналітычны цэнтр адабраў дамен Reform.by[5][6]. Сайт перанесены на дамен Reform.news[6].

Крыніцы

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.