From Wikipedia, the free encyclopedia
Васіль Станіслававіч Мацюшэўскі (руск.: Василий Станиславович Матюшевский, 26 сакавіка 1969, Орша, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі фінансіст, банкір і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (1995). Першы намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (2014—2018).
Васіль Мацюшэўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Ільіч Сямашка | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Генрыхавіч Турчын | ||||||
Нараджэнне |
26 сакавіка 1969 (55 гадоў) |
||||||
Жонка | Алена Леанідаўна Давыдзенка | ||||||
Партыя | беспартыйны | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук |
Нарадзіўся 26 сакавіка 1969 года ў Оршы ў сям’і Станіслава Мацюшэўскага і яго жонкі Марыі Дзмітрыеўны. Сям’я жыла на ўскраіне Оршы ў прыватным доме і трымала ў сваёй падсобнай гаспадарцы кур і свіней.
Бацька — Станіслаў Мацюшэўскі — узначальваў транспартную спецбазу. Дзед Васіля Мацюшэўскага па мужчынскай лініі паходзіў з Круглянскага раёна і насіў прозвішча не «Мацюшэўскі», а «Бяззубік», і пасля шлюбу ўзяў прозвішча сваёй жонкі «Мацюшэўскі»[1].
Маці — Марыя Дзмітрыеўна Мацюшэўская — паходзіць з Аршанскага раёна і да пенсіі працавала на заводзе сілікатных вырабаў[1].
У Васіля Мацюшэўскага ёсць сястра, якая па прафесіі медык і жыве ў Петрапаўлаўску-Камчацкім (Расійская Федэрацыя)[1].
Падчас вучобы ў Мінску ва ўніверсітэце Васіль Мацюшэўскі ажаніўся з Аленай Леанідаўнай Давыдзенка, якая была дачкой доктара эканамічных навук Леаніда Давыдзенкі і вучылася на курс маладзей. Леанід Давыдзенка пачынаў працаваць выкладчыкам эканамічнай тэорыі ў БДУ, пазней стаў прарэктарам БДУ, а ў канцы 1990-х гадоў быў галоўным саветнікам у прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Лінга. Цяпер Леанід Давыдзенка працуе загадчыкам кафедрай эканомікі ў БДПУ імя Максіма Танка[1].
У першыя гады пасля вяселля Алена Леанідаўна ўказвалася ў дакументах як «Мацюшэўская», але пасля зноў пачала пісацца як «Давыдзенка» і ў цяперашні момант працуе выкладчыкам на факультэце міждародных адносін БДУ. Кандыдацкая дысертацыя Алены была прысвечана эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці Беларусі на прыкладзе сувязей з Расіяй. Некалькі год таму Алена Давыдзенка стала доктарам эканамічных навук, абараніўшы дысертацыю на тэму «Знешнегандлёвая палітыка краін з малой адкрытай эканомікай ва ўмовах лібералізацыі міжнароднай гандлёвай сістэмы»[1].
Ад Алены Давыдзенкі ў Васіля Мацюшэўскага ёсць сын Ян Васілевіч Мацюшэўскі, які ў 2015 годзе скончыў навучанне ў БДУ і плануе стаць фінансістам[1].
У 1986 годзе скончыў срэднюю школу № 3 г. Орша з «залатым медалём». Хацеў пасля школы ісці вучыцца на ваеннага афіцэра, але вырашыў ісці вучыцца на эканаміста ў Мінск, дзе яму як медалісту трэба было толькі прайсці іспыты па дысцыпліне «грамадазнаўства».
У 1991 годзе скончыў эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Палітычная эканомія»[2]. У студэнцкія гады кожны год ездзіў летам у студэнцкія будаўнічыя атрады, каб зарабіць грошы.
У 1994 годзе скончыў аспірантуру Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі, у 1995 годзе абаранініў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Канцэптуальныя асновы фарміравання знешнеэканамічнай палітыкі Беларусі» і атрымаў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук[2].
У 2012 годзе скончыў Лонданскую школу бізнесу, навучанне ў якой аплаціў банк «БПС-Сбербанк», главой якога ў тыя гады Мацюшэўскі і з’яўляўся. На высокім узроўні валодае англійскай мовай[1].
Пасля сканчэння ўніверсітэта некалькі месяцаў працаваў у 1991—1992 гг. начальнікам аддзела навукова-вытворчага прадпрыемства «Фенікс» (г. Мінск), а пасля — некалькі месяцаў — навуковым супрацоўнікам Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Дзяржэканомплана БССР.
З 1992 года працаваў у аддзеле міжнародных эканамічных адносін Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і адначасова вучыўся ў аспірантуры Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі. З 1992 да 1994 г. — аташэ, трэці сакратар Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 1994 да 1997 г. — галоўны эканаміст, начальнік аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
З 1997 да 1998 г. — эканамічны саветнік Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
З 1998 да 2010 г. — дырэктар дэпартамента, намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь: курыраваў пытанні кіравання золатавалютнымі рэзервамі, прыцягнення замежных інвестыцый у банкаўскую сістэму Беларусі, аператыўнага кіравання курсам беларускай нацыянальнай валюты, аперацыі Нацбанка на адкрытым рынку; адказваў за міжнародную дзейнасць, у тым ліку супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам.
Пасля дэвальвацыі беларускага рубля ў 2009 г., перайшоў у 2010 г. з дзяржаўнай службы на працу ў камерцыйны банк. З 2010 да 2011 г. з’яўляўся генеральным дырэктарам, старшынёй праўлення ААТ «БПС-Банк». З 2011 да 2014 г. — старшыня праўлення ААТ «БПБ-Ашчадбанк» (таго ж банка, але з новай назвай з 2011 г.).
27 снежня 2014 года прызначаны Першым намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
16 кастрычніка 2015 г. пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь[3].
18 жніўня 2018 г. вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[4].
З 22 кастрычніка 2018 г. узначаліў ААТ «Белзнешэканомбанк»[5].
Пасля прызначэння на пасаду першага намесніка старшыні Нацыянальнага банка Беларусі Васіль Мацюшэўскі (як да таго часу і іншыя намеснікі старшыні Нацыянальнага Банку Беларусі Пятра Пракаповіча) атрымаў у Мінску пляц зямлі ў 0,11 га паблізу вадасховішча Дразды ў т. зв. «пасёлку банкіраў», дзе пабудаваў катэдж[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.