From Wikipedia, the free encyclopedia
Віктар Ніканавіч Емяльянаў (12 снежня 1926, г. Вінніца, Украіна — 12 мая 1990, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985).
Скончыў у 1956 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. 3 1956 года архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар аддзела, кіраўнік сектара, намеснік галоўнага інжынера інстытута па архітэктуры[1], у 1986—1989 галоўны архітэктар інстытута[2] БелНДІдзіпрасельбуд.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года[1].
Галоўны кірунак творчасці — сельская архітэктура. Асноўныя работы: праекты планіроўкі і забудовы вёсак Верцялішкі калгаса «Прагрэс» Гродзенскага (1969, Дзяржаўная прэмія СССР 1971), Аснежыцы Пінскага, Пліса Смалявіцкага, Сноў Нясвіжскага раёнаў (усе 1968); Зашыр’е саўгаса «Камуніст» Ельскага (1970), Леніна Горацкага (1971), Мышкавічы калгаса «Світанак» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага (1972), Крупіца Мінскага раёнаў (1979, усе ў сааўт.)[2], Машканы саўгаса імя П. М. Машэрава Віцебскай вобласці (1981)[1] і інш.
Аўтар навуковых прац, у т.л. «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя сельскіх населеных месцаў Беларусі» (Мінск, 1984)[1].
Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), шасцю медалямі ВДНГ СССР. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе (1975, у аўтарскім калектыве) за лепшае рашэнне сельскіх пасёлкаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.