Вараждзін
горад у Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вараждзін (харв.: Varaždin, ням.: Warasdin, лац.: Varasdinum, венг.: Varasd) — горад на паўночным захадзе Харватыі. Размешчаны за 81 км на поўнач ад Заграба, на рацэ Драва. Адміністрацыйны цэнтр Вараждзінскай жупаніі. Паводле даных на 2011 год насельніцтва горада складае 47 055 чалавек; паводле даных на 2001 год яно налічвала 49 075 чалавек.
| ||||||||||||||||||||
Археалагічныя раскопкі даказваюць, што паселішча існавала тут яшчэ ў часы рымлян. Першая пісьмовая згадка пра горад адносіцца да 1181 года. У 1209 годзе харвацка-венгерскі кароль Андраш II дае Вараждзіну — першаму гораду ў Харватыі — грамату вольнага каралеўскага горада.
У 1756—1776 гадах у часы Марыі Тэрэзіі з’яўляўся сталіцай Харватыі. У гэты час пабудаваны шматлікія палацы, якія захаваліся да нашага часу і якія даюць права гораду называцца «музеем барока пад адкрытым небам». У 1776 годзе горад у пажары згарэў практычна дашчэнту. Сталіца была перанесена ў Заграб.
У цяперашні час Вараждзін — буйны культурны і прамысловы цэнтр Харватыі. Тут размешчаны буйны малаказавод «Віндыя», вядомая тэкстыльная фабрыка «Вартэкс», якая дала назву і аднайменнай футбольнай камандзе першай лігі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.