Трнава
горад у заходняй Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у заходняй Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Трна́ва (славацк.: Trnava, ням.: Tyrnau, венг.: Nagyszombat) — горад у заходняй Славакіі, размешчаны на рацэ Трнаўка ля паўднёвых схілаў Малых Карпатаў. Трнава — рэзідэнцыя архібіскупа, і таму яе часта называюць славацкім Рымам. Насельніцтва каля 63 тыс. чалавек. Трнава — цэнтр аднайменнага края.
Горад
Трнава
Trnava
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Першы раз невялікае земляробчае паселішча Трнава згадваецца ў 1211 годзе ў лісце эстэргамскага архібіскупа. Трнава першая на тэрыторыі Славакіі атрымала магдэбургскае права, у 1238 яго дараваў венгерскі князь Бела IV. У XIII ст. у Трнаве была пабудавана даволі сучасная і вялікая крэпасць. Пра важнасць Трнавы сведчыць той факт, што менавіта там венгерскія каралі сустракаліся з каралямі іншых краін. Значнасць Трнавы яшчэ больш замацавалася ў XVI ст., калі Эстэргамскае архібіскупства, ратуючыся ад туркаў, пераехала сюды. Такім чынам Браціслава стала адміністрацыйнай сталіцай Венгрыі, а Трнава — рэлігійнай. У 1635 годзе кардынал Петэр Пазмань заснаваў Трнаўскі ўніверсітэт (першы ў Венгрыі), які ў 1777 годзе паводле загаду імператрыцы Марыі Тэрэзіі пераехаў у Будзін і стаў Будапешцкім універсітэтам.
У 1787 славацкі філолаг і каталіцкі святар Антон Берналак кадыфікаваў першы варыянт літаратурнай славацкай мовы, заснаваны на трнаўска-падгорскім дыялекце, на якім размаўлялі ў Трнаве.
Пасля стварэння Чэхаславакіі ў 1918 Трнава стала адным з прамысловых цэнтраў Славакіі і застаецца ім і сёння.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.