From Wikipedia, the free encyclopedia
Браты Грым —- Вільгельм Карл (24 лютага 1786, Ганау — 16 снежня 1859, Берлін) і Якаб Людвіг Карл (4 студзеня 1785, Ганау — 20 верасня 1863, Берлін) — вядомыя нямецкія пісьменнікі і мовазнаўцы, члены Берлінскай Акадэміі навук. Братам Якаба і Вільгельма быў мастак Людвіг Грым.
Браты Грым | |
---|---|
ням.: Brüder Grimm | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Вільгельм Грым, Якаб Грым |
Месца нараджэння | Ганау, ландграфства Гесэн-Касель |
Месца смерці | Берлін, каралеўства Прусія |
Грамадзянства | каралеўства Прусія |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | лінгвісты і даследчыкі нямецкай народнай культуры. |
Мова твораў | нямецкая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адным з галоўных кірункаў дзейнасці братоў Грым быў збор паданняў, міфаў і народных казак, якія яны перапрацавалі ў зборнікі казак якія сталі класікай і былі перакладзены на шматлікія мовы.
Апроч гэтага, у 2006 годзе быў знойдзены слоўнік нямецкай мовы, што быў створаны братамі Грым, і стаў адным з першых такіх слоўнікаў.
Якаб нарадзіўся 4 студзеня 1775 г., Вільгель — 24 лютага 1786 г. у сям'і чыноўніка ў нямецкіх горадзе Ганау. Бацька спачатку працаваў адвакатам у Ганау, потым займаўся юрыдычнымі справамі ў князя Ханаўскага. Браты раслі ў шчаслівай, прыстойнай сям'і, ва ўмовах ладу і дабрабыту. Адрозніваліся навуковымі здольнасцямі: за 4 гады прайшлі 8-гадовы курс гімназіі. З дзяцінства вельмі сябравалі адзін з адным, і гэтая сяброўская сувязь захавалася на ўсё жыццё. Бацька памёр у 1796 г., і толькі дзякуючы дапамозе цёткі дзеці змаглі скончыць вучобу.
Атрымалі юрыдычную адукацыю ў Маргбургскім універсітэце. Яшчэ падчас вучобы зацікавіліся нямецкай і замежнай літаратурай. Якаб Грым з 1805 г. па 1809 г. працаваў спачатку бібліятэкарам у Жэрома Банапарта ў Вільгельстэге, а потым статсаўдытарам.
У 1815 г. Якаб Грым быў накіраваны на Венскі кангрэс разам з прадстаўніком Касэльскага курфюршаства. Але служба была яму ў цяжар; ён адмовіўся ад прафесуры, якую яму прапанавалі ў Боне, і робіцца бібліятэкарам у Касэле, дзе яго брат працаваў сакратаром з 1814 г.
Браты пачалі збіраць казкі яшчэ ў 1807 г. Першы зборнік меўся ў іх на руках у 1810 г. і быў запісаны з вуснаў гесэнскіх казачнікаў. Наступны варыянт быў гатовы ў 1812 г. і налічваў ужо 86 казак, а ў першым выданні (1814 г.) было дадана яшчэ 70. Публікацыі казак садзейнічаў Ахім фон Арнім, які ў 1806-07 гг. ужо ўдзельнічаў разам з Клеменсам Брэнтана ў выданні зборніка нямецкіх народных песень «Чароўны рог хлопчыка». У 1819 г. выйшла другое выданне казак, якое змяшчала ўжо 170 твораў. Тытульны ліст падрыхтаваў мастак Людвіг Грым, родны брат Якаба і Вільгельма. Апошняе прыжыццёвае выданне пабачыла свет у 1857 г. и налічвала 210 казак. Паступова набыўшы папулярнасць, яны з часам увайшлі ў скарбніцу сусветнай літаратуры, зрабаліся крыніцай натхнення мноства пісьменнікаў і мастакоў, прадметам сотняў экранізацый. У 2005 г. «Казкі братоў Грым» былі ўнесены ў міжнародны рэестр ЮНЕСКА «Памяць свету».
Якаб Грым сфармуляваў так званы «закон Грыма» аб першым германскім перамяшчэнне зычных. На думку многіх лінгвістаў, быў адным з піянераў навуковай германістыкі. Я. Грыму належыць праца «Нямецкая міфалогія» (1835 г) і — сумесна з братам Вільгельмам — «Слоўнік нямецкай мовы», які яны пачалі збіраць з 1852 г. і да самай смерці. Праца была завершана і канчаткова выдадзена толькі ў 1961 г. Сярод выдатных твораў Вільгельма Грыма — «Нямецкі гераічны эпас» (1829).
У 1825 г. Вільгельм ажаніўся, але абодва браты працягваюць працаваць разам. У 1829 г. памёр дырэктар Касэльскай бібліятэкі, але яго месца дасталося не Якабу Грыму, а іншаму, чужому чалавеку. Браты зволіліся. У 1830 г. Якаб быў запрошаны прафесарам нямецкай літаратуры і старэйшым бібліятэкарам у Гетынгенскі ўніверсітэт, а Вільгельм уладкаваўся там малодшым бібліятэкарам, а ў 1835 г. быў узведзены ў неардынарныя прафесары.
У 1837 г. да ўлады прыйшой новы кароль, які адразу змяніў Канстытуцыю. Браты выказалі пратэст, былі звольнены і вярнуліся ў Касэль. У 1840 г. Прусію ўзначаліў кароль Фрыдрых Вільгельм IV, які адразу ж запрасіў братоў у Берлін. Там яны атрымалі права чытаць лекцыі ў славутым Берлінскім універсітэце і былі абраныя ў члены Берлінскай акадэміі. У Берліне браты жылі і працавалі да самай смерці. Вільгельм Грым памёр 16 снежня 1859 г., а Якаб — 20 верасня 1863 г.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.