Remove ads
44-ы Прэзідэнт ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Барак Хусейн Абама II (англ.: Barack Hussein Obama II [bəˈrɑːk hʊˈseɪn oʊˈbɑːmə]; нар. 4 жніўня 1961[3][4][…], Ганалулу[3]) — амерыканскі палітык, 44-ы Прэзідэнт ЗША (з 20 студзеня 2009 года да 20 студзеня 2017 года). Першы цемнаскуры прэзідэнт у гісторыі Злучаных Штатаў. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2009 года.
Нарадзіўся у Ганалулу, Гаваі. Сенатар-дэмакрат ад штата Ілінойс. З 27 жніўня 2008 года афіцыйны кандыдат у Прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Па выніках прэзідэнцкіх выбараў 4 лістапада 2008 (дзе яго асноўным супернікам быў Джон Сідні Макейн) Барак Хусейн Абама абраны 44-м Прэзідэнтам ЗША. 20 студзеня 2009 года ўступіў на пасаду Прэзідэнта.
Прыняў шэраг законаў для стымулявання эканомікі ва ўмовах эканамічнага крызісу, у тым ліку закон аб амерыканскім уздыме і рэінвеставанні 2009 года (англ.: American Recovery and Reinvestment Act of 2009) і закон аб падатковых льготах, падаўжэнні тэрміна страхавання па беспрацоўі і стварэнні працоўных месцаў 2010 года (англ.: Tax Relief, Unemployment Insurance Reauthorization, and Job Creation Act of 2010). За намаганні ў сферы міжнароднай дыпламатыі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру 2009 года. Вясной 2010 года рэалізаваў маштабную рэформу аховы здароўя, у выніку якой істотна павялічыўся доступ амерыканцаў да медыцынскага страхавання. Выступаў за «спыненне дыскрымінацыі» ў дачыненні да супольнасці ЛГБТ, а яго адміністрацыя заклікала Вярхоўны суд прызнаць закон аб абароне шлюбу (англ.: Defense of Marriage Act, DOMA) і Каліфарнійскую прапанову 8 (англ.: Proposition 8) незаконнымі. Павялічыў кантроль над агнястрэльнай зброяй у сувязі са стральбой у пачатковай школе «Сэндзі-Хук» (англ.: Sandy Hook). Пры Абаме адбылася ваенная інтэрвенцыя НАТА ў Лівіі, а таксама аперацыя, у выніку якой быў забіты Усама бін Ладэн. У 2011 годзе вывеў амерыканскія войскі з Іраку.
На прэзідэнцкіх выбарах 2012 года Абама апярэдзіў кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Міта Ромні, набраўшы 332 галасы ў калегіі выбаршчыкаў (51,1 % галасоў выбаршчыкаў) супраць 206 у Ромні.
У сувязі з актывізацыяй тэрарыстаў Ісламскай Дзяржавы пачаў новую ваенную кампанію ў 2014 годзе. Працягнуў працэс спынення баявых дзеянняў у Афганістане, істотна палепшыў палітычныя адносіны з Кубай, а таксама імкнуўся знайсці баланс у ядзерных перамовах з Іранам.
Жонка — Мішэль Абама.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.