Афіна Прамахас
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афіна Прамахас (стар.-грэч.: Ἀθηνᾶ Πρόμαχος) — каласальная бронзавая статуя старажытнагрэчаскага скульптара Фідыя, прысвечаная багіні Афіне Прамахас — Афіне Ваяўніцы, заступніцы горада. Да гэтага часу не захавалася, знойдзены толькі фрагменты пастамента, на якім стаяла Афіна. Існуе некалькі рымскіх копій, адна з іх экспануецца ў Музеі К’ярамонці, Рым[1], іншая вядомая як Афіна Медычы і экспануецца ў Луўры[2].
Славутасць | |
Афіна Прамахас | |
---|---|
37°58′18″ пн. ш. 23°43′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
Скульптар | Фідый |
Дата заснавання | 450-я да н.э. |
Матэрыял | бронза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля перамогі грэкаў пры Марафоне ў 490 да н.э. было вырашана стварыць на Акропалі побач са старажытным храмам Паліяды (Афіны Заступніцы горада) новы храм, прысвечаны Афіне Паладзе. Гэты храм быў вузейшым за Парфенон, меў толькі 6 калон. Аднак ён так і не быў завершаны, бо персы захапілі Афіны, цалкам разбурылі горад і ўсе святыні Акропаля. Вяртанне афінян у свой горад у 478 да н.э. стала пачаткам новага этапу ў жыцці Акропаля: ўзводзіцца паўднёвая сцяна Акропаля, часткова аднаўляецца храм Афіны Паліяды, ствараецца каласальная бронзавая статуя Афіны Прамахас.
Афіна Прамахас — адна з ранніх работ Фідыя, яна датуецца перыядам паміж 465—455 гадамі да н.э., верагодна каля 460 да н.э. 9-метровую бронзавую статую паставілі сярод руін пасля разбурэння персамі Акропаля (гл. Грэка-персідскія войны). Афіна Прамахас была пастаўлена на галоўнай вуліцы Афінскага акропаля паміж Прапілеямі і Парфенонам. Кампазіцыйная вось Прапілеяў цяпер стала амаль паралельнай Парфенону і была арыентавана на Афіну Прамахас[3].
Фідый стварыў іншы вобраз Афіны — ваяўніцы, грознай і строгай заступніцы горада. Правай рукой яна абапіралася на дзіду, у левай трымала шчыт, галаву вянчаў шлем. Апранута Афіна была ў падвойную туніку, якая спадала прамымі правільнымі складкамі. Афіна Прамахас ўвасабляла сабой ваенную моц Старажытных Афін. Скульптура Афіны Прамахас ўзвышалася над усім Акропалем. Усе падарожнікі, якія прыбывалі ў Афіны з мора, бачылі водбліскі сонца ад пазалочаных наканечніка яе дзіды і грэбня шлема, яшчэ на падыходзе да мыса Суніяна.
Існуе паданне, што пры стварэнні статуі Афіны Прамахас Фідый атрымаў перамогу ў творчай бітве са сваім калегам Алкаменам, якому даручылі распрацаваць другі праект у надзеі на больш эфектнае выкананне. Фідый, маючы веды ў оптыцы і геаметрыі, улічыў, што аддаленыя дэталі візуальна памяншаюцца ў памерах. Празмерна павялічаная галава статуі без пастамента здавалася выродлівай, прадставіўшы яе ў такім выглядзе афінскім грамадзянам, ён ледзь выратаваўся ад раз’юшанага дэмаса. Аднак на высокай калоне Афіна выглядала выдатна: убачыўшы такі дасканалы твор, афіняне праславілі Фідыя і высмеялі Алкамена[4].
Пазней Афіна Прамахас стала не адзінай скульптурай Афіны на Акропалі. Акрамя яе ва ўсходняй зале Парфенона была пастаўлена хрысаэлефанцінная статуя Афіны Парфенас, а таксама каля Прапілеяў стаяла скульптура Афіны Лемніі, абедзве створаныя Фідыем.
Больш за тысячу гадоў стаяла Афіна Прамахас на Афінскім акропалі, пакуль у сярэдзіне 3 стагоддзя, паводле іншых крыніц пазней — каля 460 нашай эры, скульптуру разам з іншымі скульптурамі Акропаля і скарбамі Парфенона вывезлі ў Канстанцінопаль, сталіцу Усходняй Рымскай імперыі. Іэн Джэнкінс, гісторык класікі, куратар Брытанскага музея, сцвярджаў, што ў 1203[5] годзе Афіну Прамахас беззваротна разбурыў натоўп хрысціян, якія лічылі, што яна прыцягвае ў горад крыжакоў[6][7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.