пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
А́льба[1] (трансліт.: Aĺba, руск.: Альба) — пасёлак у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нясвіжскага сельсавета.
Пасёлак
Альба
| ||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы захад ад Нясвіжа, на рацэ Уша (прыток Нёмана). На месцы пасёлка раней існавалі маёнтак і вёска Альба (апошняя ўключана ў межы Нясвіжа ў 1978 годзе).
Паводле пісьмовых крыніц вядома, што ў 1587 годзе Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка атрымаў 4 валокі зямлі «ў тым месцы, дзе цяпер Альба стаіць». У канцы XVI ст. на паўднёвай ускраіне Нясвіжа, на правым беразе Ушы паводле яго загаду быў закладзены паркавы комплекс Альба па тыпу італьянскіх загарадных віл і паркаў. Гэта была рэзідэнцыя ўладальнікаў горада для летняга адпачынку і палявання.
З 1901 года на месцы сучаснага пасёлка працаваў спіртзавод «Альба», меўся вадзяны млын.
З 1954 года пасёлак спіртзавода ў складзе Нясвіжскага сельсавета. У 1961 годзе на базе спіртзавода створаны завод кармавога біяміцыну. У 1975 годзе пабудаваны новы корпус прадпрыемства. Да 22 снежня 1998 года пасёлак меў назву Біязавод[2]. Цягам часу завод асвоіў выпуск новых відаў прадукцыі, у 1991-92 гг. атрымаў назву «Завод медыцынскіх прэпаратаў». З 2011 года ААТ «Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.