t-кварк (скарачэнне ад топ-кварк[1] англ.: top-quark), ці праўдзівы кварк (англ.: truth quark) — кварк трэцяга пакалення, мае зарад +(2/3) е. Маючы масу 173,1 ± 1,3 ГэВ/c² [2], ён з'яўляецца самым масіўным сярод усіх часціц Стандартнай Мадэлі; яго маса блізкая да масы ядра рэнію. Час жыцця t-кварка складае 5×10-25 с, у 20 разоў менш за часавыя маштабы моцнага ўзаемадзеяння. З-за кароткага часу жыцця ён не паспявае пасля ўзнікнення адранізавацца (стаць часткай адрона) і паводзіць сябе як «голы» кварк; такім чынам, не існуе адронаў, якія ўтрымілівалі б валентны t-кварк (віртуальныя t-кваркі, строга кажучы, прысутнічаюць у любым адроне). Распадаецца амаль заўсёды на b-кварк і W-базон (слабы распад); каля 9 % распадаў адбываюцца з выпраменьваннем лёгкага зараджанага лептона (электрона ці мюона) і адпаведнага нейтрына. Распад з вылетам цяжкага τ-лептона пакуль не назіраўся з дастаткова значнай статыстыкай. Электрамагнітныя каналы распаду заглушаны (радыяцыйны распад у лягчэйшыя u- ці c-кварк па рэакцыях тγu, т→ γc не выяўлены, эксперыментальная імавернасць такіх рэакцый меншая чым 0,6 %). Аналагічныя слабыя рэакцыі з вылетам замест фатона Z-базона (tZ0u, tZ0c) прадказаны, але дакладна пакуль не назіраліся (імавернасць меншая за 14 %). Распад t-кварка за кошт моцнага ўзаемадзеяння забаронены.

Хуткія факты сімвал, маса ...
Thumb
Падзея сутыкнення з удзелам t-кварка
сімвал t
маса 173,34 ± 0,76 ГэВ/c2
лік відаў 3
статыстыка ферміён
група кварк
пакаленне трэцяе
узаемадзеянне моцнае,
слабае,
электрамагнітнае,
гравітацыйнае
квантавыя лікі
электрычны зарад +2/3 е
спін ½
каляровы зарад r, g, b
Іншыя ўласцівасці і звесткі
час жыцця 1×10−25 с
каналы распаду W+b
састаў часціцы элементарная часціца
адкрыта калабарацыі CDF і D0, 1994
Закрыць

Быў адкрыты ў 1995 годзе ў эксперыментах на калайдары Тэватрон у амерыканскай лабараторыі Фермілаб калабарацыямі CDF[3] і D0[4]. Да запуску Вялікага адроннага калайдара Теватрон быў адзіным у свеце эксперыментальным комплексам, дзе магла нарадзіцца пара t-кваркаў. Энергія сутыкнення пратон-антыпратоннай пары ў сістэме цэнтра мас на гэтым паскаральніку роўная 1,96 ТэВ. Пры такой энергіі пары t-кварк + t-антыкварк нараджаюцца з сячэннем каля 7 пікабарн, што супадае з прадказаннем Стандартнай Мадэлі (6,7—7,5 пікабарн для масы t-кварка 175 ГэВ/c²).

Адкрыццё t-кварка канчаткова пацвердзіла рэальнасць кваркаў, закрыўшы нявырашаную праблему фізікі аб іх нерэальнасці[5].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.