From Wikipedia, the free encyclopedia
u-кварк або верхні (англ.: up) кварк, належыць да першага пакалення фундаментальных ферміёнаў, мае зарад +(2/3)e. Як і ўсе кваркі, удзельнічае ва ўсіх чатырох тыпах узаемадзеянняў: моцным, слабым, электрамагнітным, гравітацыйным. Разам з d-кваркамі u-кваркі ўтвараюць нуклоны (пратоны і нейтроны), якія з'яўляюцца асноўнымі складнікамі атамнага ядра. Пратон складаецца з двух u-кваркаў і аднаго d-кварка, а нейтрон — з аднаго u-кварка і двух d-кваркаў. Існуюць і іншыя адроны, якія змяшчаюць u-кваркі. Антычасціцай u-кварка з'яўляецца u-антыкварк, які адрозніваецца ад u-кварка знакам некаторых характарыстык узаемадзеянняў. На сучасным узроўні ведаў u-кварк з'яўляецца бесструктурнай часціцай, гэта значыць сапраўды элементарнай, як і іншыя кваркі і лептоны. У свабодным стане u-кварк не назіраўся.
сімвал | u |
---|---|
маса | 2,01(3) МэВ/c2 |
статыстыка | Ферміён |
група | Кварк |
пакаленне | Першае |
узаемадзеянне |
моцнае, слабае, электрамагнітнае, гравітацыйнае |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | +2/3 e |
спін | ½ |
каляровы зарад | r, g, b |
лік спінавых станаў | 2 |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
састаў часціцы | Элементарная часціца |
адкрыта | 1967 |
тэарэтычна абгрунтавана | Гел-Ман, Цвейг (1964) |
Існаванне u-кварка было пастуліравана Мюрэем Гел-Манам і Джорджам Цвейгам у працах 1964 г., а эксперыментальнае ўказанне на існаванне было атрымана ў 1968 г. у Нацыянальнай паскаральнай лабараторыі SLAC.
На заранку станаўлення фізікі часціц (першая палова XX ст.), адроны — такія як пратоны, нейтроны, піёны, — нароўні з электронамі/пазітронамі і мюонамі, лічыліся элементарнымі часціцамі. Тым не менш, у той час як адкрываліся новыя адроны, «парк часціц» хутка рос і ў 1950-х гадах іх налічвалася ўжо некалькі дзясяткаў. Спробы сістэматызаваць часціцы былі невыразнымі да 1960 г., калі Мюрэй Гел-Ман прапанаваў схему класіфікацыі часціц, метафарычна названую Васьмярычны шлях[1] і заснаваную на SU(3)-сіметрыі водараў[2]. Падобную класіфікацыю незалежна высунуў Юваль Неэман у 1962 г.[3][4]
Гэта схема аб'ядноўвала адроны па ізаспінавых мультыплетах, але фізічныя падставы для гэтага былі невыразнымі. У 1964 г. Гел-Ман[5] і Джордж Цвейг[6][7] незалежна высунулі кваркавую мадэль[8]. На той час яна складалася з трох кваркаў (u, d, s),[5][6][7] якія са сваімі анты-партнёрамі, антыкваркамі, утваралі ўсе назіраныя адроны. Але да 1968 г. гэта мадэль была толькі прыгожай абстракцыяй, пакуль эксперыменты па глыбока няпругкаму рассейванню на Стэнфардскім лінейным паскаральніку (SLAC) не пацвердзілі, што пратоны маюць унутраную структуру, гэта значыць складаюцца з кропкападобных аб'ектаў (двух u- і аднаго d-кварка).[9][10] [11] Гэтыя кропкавыя аб'екты Рычард Фейнман назваў партонамі,[12][13][14] і ў рамках тэорыі, званай Партоннай мадэллю (1969 г.), паспяхова апісаў глыбока няпругкія ўзаемадзеянні[15].
Такім чынам групавая класіфікацыя Гел-Мана і партонная мадэль Фейнмана абвясцілі трыумф кваркавай гіпотэзы. Уся сукупнасць цяперашніх эксперыментальных фактаў не падвяргае сумневу справядлівасць мадэлі.
Спін u-кварка роўны 1/2, цотнасць дадатная. Праекцыі ізаспіна і слабога ізаспіна роўныя +1/2 (знак супрацьпастаўлены d-кварку). Барыённы лік роўны +1/3; а лептонны лік, дзіўнасць, чароўнасць, сапраўднасць і хараство роўныя 0. Як і іншыя кваркі, u-кварк нясе адзін з трох каляровых зарадаў (умоўна званыя чырвоным, сінім і зялёным).
Маса u-кварка, паводле апошніх даных, складае 2,01±0,03 МэВ[16], ён самы лёгкі сярод кваркаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.