From Wikipedia, the free encyclopedia
«Rahis» (Рахіс) — музычны гурт, заснаваны ў 2000 г. двума студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта — Дзянісам Філіпенкам і Змітром Язвінскім (з Нясвіжа)[1].
Гурт утвораны ў 2000 годзе. Пазней да двух музыкаў далучылася скрыпачка Кася. Рахіс атрымаў першую вядомасць акустычнымі канцэртамі. Пераможца 3-га музычнага фестывалю «Рок-Каляды» (Горкі, 2003)[2].
У 2004 годзе даў 3 канцэрты — у Мінску, Віцебску і Наваполацку. У 2005-2006 гг., пасля сканчэння БДПУ, супольныя выступы перапыніліся ў сувязі са службай Дзяніса Філіпенкі ў роце аховы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Тым часам скрыпачка Кася адпрацоўвала навучанне ў ВНУ школьнай настаўніцай у Лагойску (Мінская вобласць). Зміцер Язвінскі працягваў выступаць з акустычнымі канцэртамі па Беларусі, Польшчы і Украіне. 20 кастрычніка 2007 года ў мінскім клубе «Графіці» гурт даў 2-гадзінны канцэрт «Тры гады ўстрыманьня»[3], дзе прадставіў электрычную праграму.
28 красавіка 2008 года на мінскай студыі «Сонечныя кветкі» гукарэжысёра Віталя Кулеўскага) пачаўся запіс першага альбома. 19 ліпеня 2008 года «Рахіс» упершыню выступіў на 19-м музычным фестывалі «Басовішча» (Гарадок, Беластоцкі павет, Падляскае ваяводства, Польшча)[4].
7 красавіка 2009 года гурт «Рахіс» выпусціў студыйны максі-сінгл «Празь Сеціва» з 4 песняў, адну з якіх («Стронцый») Зміцер Язвінскі напісаў у 1999 г. пры сканчэнні школы[5]. 18 ліпеня 2009 года гурт сыграў на 20-м фестывалі «Басовішча»[6]. 18 мая 2010 года выпусцілі другі сінгл «Файлікі» на верш паэта Глеба Лабадзенкі[7]. 8 чэрвеня 2010 года выйшаў першы альбом «Сшытак з тэкстамі ў малюнках» з 11 песняў, што ўключаў песні максі-сінгла «Празь Сеціва»[8].
14 мая 2015 года гурт «Рахіс» выдаў сінгл «Эўропа», тэкст якога Дзяніс Філіпенка напісаў у пачатку 2000-х гадоў[9]. 8 чэрвеня 2015 года выйшаў другі альбом «Паміж сонцам і хмарамі» з 12 песняў, адну з якіх («НЛО») запісалі на верш Глеба Лабадзенкі. Замест ранейшых музыкаў у запісе альбому ўдзельнічалі вядучы гітарыст Павел Вялічка, бас-гітарыст Рыгор Заслаўскі, ударнік Алесь Юхнавец і клавішніца Аляксандра Клінцэвіч[10]. 22 верасня 2015 года рэжысёр Ігар Чышчэня зняў першы відэакліп на песню «Грэй мяне» (з альбому «Паміж сонцам і хмарамі»), у якім здымаўся астраном Віктар Малышчыц. Здымкі доўжыліся некалькі веснавых і летніх месяцаў[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.