Беластоцкі павет
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Беластоцкі павет (польск.: powiat białostocki) — павет у Падляскім ваяводстве Польшчы, утвораны ў 1999 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Беласток (не ўваходзіць у склад павета). Беластоцкі павет займае плошчу 2 984,64 км² — гэта найбольшы павет у сучаснай Польшчы.
Беластоцкі павет | |||||
---|---|---|---|---|---|
Powiat białostocki | |||||
|
|||||
Краіна | Польшча | ||||
Статус | Павет | ||||
Уваходзіць у | Падляскае ваяводства | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Беласток | ||||
Дата ўтварэння | 1919, 1999 | ||||
Насельніцтва (2014) | 145 041[1] | ||||
Шчыльнасць | 48,6 чал./км² | ||||
Плошча | 2 984,64 км² | ||||
Часавы пояс | CET (UTC+1, улетку UTC+2) | ||||
Тэлефонны код | (+48) 85 | ||||
Паштовыя індэксы | 15-569 | ||||
Код аўтам. нумароў | BIA | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З канца 1918 года Беластоцкі павет у складзе адноўленай Польшчы, з 2 красавіка 1919 года ў Беластоцкім ваяводстве, падзяляўся на гміны. З 2 лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ўвайшоў у Беластоцкую вобласць, дзе 15 студзеня 1940 года павет скасаваны. Было праведзена раянаванне, у выніку якога быў створаны Беластоцкі раён. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16 жніўня 1945 года тэрыторыя павета перайшла да Польшчы, павет быў адноўлены. У 1975 годзе ў выніку адміністрацыйная рэформы павет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад Беластоцкага ваяводства. З 1 студзеня 1999 года павет адноўлены ў складзе Падляскага ваяводства ў выніку новай адміністрацыйнай рэформы.
Паводле перапісу насельніцтва 1921 г. у межах павета пражывала 186,754 чал., у т. л. 129,691 (69,4%) палякаў, 47,048 (25,2%) яўрэяў, 6,016 (3,2%) беларусаў, 2, 043 (1,1%) немцаў, 1,784 (1,0%) рускіх, 56 літоўцаў, 49 русінаў, 22 латышы, 16 чэхаў, 5 эстонцаў, 5 французаў, 4 англічаніны, 3 сербы, 2 амерыканцы, 2 румыны, 1 югаслаў, 1 славак, 1 швейцарац, 1 італьянец і 4 асобы без пэўнага грамадзянства[2].