From Wikipedia, the free encyclopedia
Hiller OH-23 Raven (англ.: Raven — Крумкач ) (Hiller UH-12 — па класіфікацыі United Helicopters) — амерыканскі лёгкі шматмэтавы верталёт, распрацаваны на аснове вопытнай мадэлі Hiller 360 карпарацыі Hiller Helicopter Inc.
Hiller OH-23 Raven | |
---|---|
Тып | шматмэтавы верталёт[d] і верталёт |
Распрацоўшчык | Hiller Aircraft Company[d] |
Вытворца | Hiller Aircraft Company[d] |
Першы палёт | 1948 |
Эксплуатанты | Армія ЗША і Argentine Army Aviation[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1947 годзе кампанія United Helicopters распрацавала прататып верталёта Model 360X, годам пазней, 14 кастрычніка 1948 года, сертыфікаваны амерыканскай службай упраўлення грамадзянскай авіяцыі (Civil Aeronautics Administration, CAA). Model 360 выпускалася пад фірмовым пазначэннем UH-12. У 1949 годзе UH-12 стаў першым верталётам, які здзейсніў транскантынентальны пералёт Каліфорнія—Нью-Ёрк. Наступная мадыфікацыя, з палепшанымі рухавіком і лопасцямі шрубы, UH-12A пастаўляліся ўзброеным сілам ЗША і Францыі, а таксама грамадзянскіх камерцыйным аператарам некалькіх краін.
Машына з двухлопасным апорным вінтом (пасля заменены чатырохлапасным) і двухлопасным хваставым вінтом на паднятай уверх хваставой бэльцы была простая ў вырабе, забяспечвала размяшчэнне экіпажа з двух чалавек (пілота і назіральніка) і магчымасць усталёўкі стралковага ўзбраення (кулямёту M60 у кабіне, 2-4 кулямёты M60C на бакавой падвесцы), у сувязі з чым быў прыняты на ўзбраенне узброеных сіл ЗША, Канады, Вялікабрытаніі. Розныя мадыфікацыі верталёта OH-23 Raven экспартаваліся ў Аргенціну, Балівію, Калумбію, Чылі, Кубу, Дамініканскую Рэспубліку, Гватэмалу, Гаяне, Мексіку, Галандыю і іншыя краіны.
Актыўна выкарыстоўваўся ў вайне ў В’етнаме. Паводле апошніх звестак у вайне было страчана 97 верталётаў OH-23G[1].
Выкарыстоўваўся Пакістанам падчас трэцяй інда-пакістанскай вайны. 16 снежня на захопленым аэрадроме ў Даке трафеямі індыйцаў стаў адзін пакістанскі верталёт Hiller UH12E4[2].
Кампаніяй Hiller (у цяперашні час — Rogerson Hiller) у 1991 годзе аднаўлены выпуск мадыфікацыі UH-12E з поршневым рухавіком пад пазначэннем «Hauler» і распрацавана вучэбна-трэніровачная мадыфікацыя UH-12ET з газатурбінным рухавіком Allison 250.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.