From Wikipedia, the free encyclopedia
Heinkel He 111 — нямецкі сярэдні бамбардзіроўшчык, адзін з асноўных бамбардзіроўшчыкаў люфтвафэ (існавалі таксама мадыфікацыі тарпеданосцаў і штурмавікоў). Усяго было пабудавана больш за 7600 He 111 розных мадыфікацый, што робіць гэты самалёт другім па масавасці бамбардзіроўшчыкам Германіі ў Другой сусветнай вайне.
He 111 | |
---|---|
ням.: Heinkel He 111 | |
| |
Тып | сярэдні бамбардзіроўшчык |
Распрацоўшчык | Heinkel Flugzeugwerke |
Вытворца |
Гайнкель (Ростак, Берлін) Норддойчэ Дарнье-Верке (Вісмар) ATG (Лейпцыг) Арада (Бабельсберг, Брандэнбург-на-Хафелі) Фабрыка дэ авіён SET (Бухарэст) |
Галоўны канструктар | Зігфрыд і Вальтэр Гюнтэры |
Першы палёт | 24 лютага 1935 |
Пачатак эксплуатацыі | 1935 |
Канец эксплуатацыі | 1945 |
Статус | не эксплуатуецца |
Эксплуатанты | люфтвафэ |
Гады вытворчасці | 1935-1944 |
Адзінак выраблена | 7603 |
Варыянты | CASA 2.111 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку 1930-х гадоў нямецкі авіяканструктар Эрнст Гайнкель прыняў рашэнне пабудаваць самы хуткі ў свеце пасажырскі самалёт (такая задача скептычна ўспрымалася як прадстаўнікамі нямецкага авіяпрама, так і новымі палітычнымі лідарамі Германіі). Гайнкель даручыў праектаванне самалёта братам Гюнтэр, новым для сваёй кампаніі людзям.
Сканструяваны самалёт пераўзыходзіў ужо існуючы Lockheed 9 Orion, які быў прамым канкурэнтам канструкцыі Гайнкеля. Першы асобнік Heinkel He 70 «Blitz» (ням. «Маланка»), які неўзабаве стаў шырока вядомым, узляцеў у 1932 годзе і адразу ж пачаў біць рэкорды скорасці. У сваёй звычайнай версіі, разлічанай на чацвярых пасажыраў, ён мог развіваць скорасць да 320 км/г, хоць і быў абсталяваны адзіным рухавіком BMW V1 магутнасцю ўсяго 600 к.с. Эліптычная форма крыла, якая ўжо выкарыстоўвалася братамі Гюнтэр пры распрацоўцы ўласнага спартыўнага самалёта Bäumer Sausewind да далучэння да фірмы Гайнкеля, стала характэрнай для ўсіх наступных распрацовак братоў.
Канструкцыя прыцягнула ўвагу люфтвафэ, якая выбірала самалёты для дапрацоўкі іх у сярэднія стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі.
He 111, схемы манаплан, быў больш магутнай двухматорнай версіяй «Бліца», якая атрымала ў спадчыну шматлікія рысы папярэдніка, у тым ліку спалучэнне эліптычнага крыла з інвертаваным крылом тыпу «чайка», круглы штурвал невялікага памеру і рухавікі вытворчасці BMW. З прычыны размяшчэння рухавікоў, адзінай прыкметнай канструктыўнай змены, самалёт атрымаў мянушку «Doppel Blitz» («Двайная маланка»).
Колькасць вырабленых He 111 розных мадыфікацый да 30 верасня 1944 г. прадстаўлена ў табліцы[крыніца?].
Варыянт | EHF | NDW | HWO | ArB | ATG | JFM | Усяго |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Прататып | 4 | 4 | |||||
A-0 | 10 | 10 | |||||
A | 6 | 6 | |||||
B-0 | 7 | 7 | |||||
B | 136 | 283 | 419 | ||||
C | 12 | 12 | |||||
D | 30 | 30 | |||||
E | 80 | 50 | 40 | 40 | 210 | ||
F | 45 | 45 | |||||
G | каля 8 | каля 8 | |||||
J | 120 | 120 | |||||
L (Umbau) | (6) | ||||||
P-1 | 75 | 20 | 95 | ||||
P-2 | 451 | 288 | 739 | ||||
P-4 (Umbau) | (156) | ||||||
H-1 | 95 | 21 | 20 | 136 | |||
H-2 | 180 | 182 | 140 | 502 | |||
H-3 | 182 | 196 | 126 | 504 | |||
H-4 | 117 ? | ||||||
H-5 | 560 ? | ||||||
H-6 | 1 745 | 1 745 | |||||
H-6tp | 30 | 30 | |||||
H-11 | 301 | 301 | |||||
H-11 TO | 200 | 200 | |||||
H-14 | 50 | 50 | |||||
H-16 | 200 | 200 | |||||
H-16/R1 | 900 | 900 | |||||
H-20 | 770 | 770 | |||||
Z | (12) | (12) | |||||
Агулам | 780 | 671 | 4773 | 449 | 326 | 40 | 7716 |
Вытворчасць усіх мадыфікацый паводле гадоў (штук):
Выкарыстоўваўся люфтвафэ напярэдадні і ў гады Другой сусветнай вайны.
Першае баявое прымяненне He 111 легіёна «Кондар» мела месца ў 1937 годзе ў раёне Брунетэ[крыніца?]
У ноч з 5 на 6 кастрычніка 1941 года два He-111, высланыя з Крыта на разведку англійскіх транспартаў для забеспячэння 8-й арміі ў Паўночнай Афрыцы, у адной з бухт на ўваходзе ў Суэцкі заліў выпадкова выявілі транспарт «Тыстлегарм», які стаяў на якары, у яго трумах знаходзіўся вялікі арсенал узрыўчаткі — процітанкавыя міны, артылерыйскія снарады, патроны і гранаты. На палубе карабля стаялі два лёгкія танкі, два чыгуначныя вагоны і два паравозы. Пры поўным месяцы, самалёты зайшлі з кармы і, не сустрэўшы зенітнага агню, атакавалі транспарт. Бомбы патрапілі ў чацвёрты трум, які быў загружаны боепрыпасамі. У выніку выбухаў карма карабля была адарвана, палуба завалена абломкамі. У 01:30 карабель пайшоў на дно і затануў з нахілам каля 45° на глыбіні каля 30 м.
У ноч на 22 чэрвеня 1941 года «Гайнкелі» нанеслі бомбавай удар па прыгранічных аэрадромах, гарадах, умацаваннях СССР.
У ноч на 22 чэрвеня 1944 года самалёты нанеслі ўдар па аэрадроме Палтава, дзе прызямліліся пасля «чоўнавага» рэйду амерыканскія бамбардзіроўшчыкі. У налёце ўдзельнічала да 200 He-111Н з KG 53 і KG 55, выведзеных на аб'ект самалётамі-цэлепаказальнікамі He-111H-16/R3 з III/KG 4. У выніку ўдару былі знішчаны 44 бамбардзіроўшчыкі В-17 і 5 іншых самалётаў, яшчэ 28 В-17 і 28 іншых машын атрымалі пашкоджанні. Удалося таксама знішчыць значныя запасы авіябензіну.
Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі прыведзены ў табліцы[1].
ТТХ сямейства He.111 | ||||||
He.111 B-2 | He.111 E-3 | He.111 P-4 | He.111 H-16 | He.111 Z-1 | ||
---|---|---|---|---|---|---|
Тэхнічныя характарыстыкі | ||||||
Экіпаж, чал. | 4 | 5 | 7 | |||
Даўжыня, м | 17,5 | 16,4 | 16,6 | 16,4 | ||
Размах крыла, м | 22,6 | 35,4 | ||||
Вышыня, м | 4,4 | 4,0 | ||||
Плошча крыла, м² | 87,7 | 147,6 | ||||
Маса пустога самалёта, кг | 5845 | н/д | 6780 | 8690 | 21 300 | |
Маса нармальная ўзлётная, кг | 8600 | 9600 | н/д | н/д | 24 600 | |
Маса максімальная ўзлётная, кг | 10 000 | 10 600 | 13 300 | 14 000 | 28 600 | |
Рухавік | 2 × DB 600CG | 2 × Jumo 211A-1 | 2 × DB 601А-1 | 2 × Jumo 211F-2 | 5 × Jumo 211F-2 | |
Магутнасць рухавіка, л. с. (кВт) | 2 × 930 (684) | 2 × 1010 (743) | 2 × 1100 (809) | 2 × 1350 (993) | 5 × 1350 (993) | |
Лётныя характарыстыкі | ||||||
Максімальная скорасць на вышыні, км/г (м) | 300 (0) 370 (4000) 330 (6000) |
350 (0) 418 (4000) |
363/350 (0) 400/380 (2000) 410/390 (4000) 430/405 (6000)[2] |
360/280 (0) 390/305 (2000) 395/320 (5000)[2] |
435 (6000) | |
Крэйсерская скорасць на вышыні, км/г (м) | 275 (0) 340 (4000) 325 (6000) |
323 (0) 380 (4000) |
310/270 (0) 340/290 (2000) 370/310 (5000)[2] |
н/д | 390 | |
Практычная далёкасць з нагрузкай, км (кг) | 1630 (800) 900 (1300) |
1500 (2000) | 1960 | 2050 (3000) | 2400 | |
Практычны паталок, м | 7000 | н/д | 8000 | 8500 | 10 000 | |
Час набору вышыні, хвіл (м) | н/д | н/д | 7 (1000) 14,2 (2000) 31,3 (4300) |
8,5 (2000) 23,3 (4000) 42 (6000) |
30 (9000) | |
Узбраенне | ||||||
Стралковае | 3 × 7,92-мм MG-15 | 6 × 7,92-мм MG-15 1 × 7,92-мм MG-17 |
1 × 20-мм MG-FF 1 × 13-мм MG-131 3—4 × 7,92-мм MG-81 |
1 × 20-мм MG-FF 2—3 × 13-мм MG-131 6—7 × 7,92-мм MG-15 | ||
Бомбавае, кг | 1500 | 2000 | 3000 | 7200[3] | ||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.