Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бітва за Брытанію — авіяцыйная бітва Другой сусветнай вайны, якая доўжылася з 9 ліпеня па 30 кастрычніка 1940 года. Тэрмін «Бітва за Брытанію» упершыню скарыстаўся прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі сэр Уінстан Чэрчыль, назваўшы так спробу Трэцяга рэйха заваяваць панаванне ў паветры над поўднем Англіі і падарваць баявы дух брытанскага народа. Падчас бязлітасных паветраных баёў Каралеўскія ВПС Вялікабрытаніі (РАФ) адбілі спробы ВПС Трэцяга рэйха заваяваць панаванне ў паветры, знішчыць брытанскія ВПС, разбурыць прамысловасць і інфраструктуру краіны, дэмаралізаваць насельніцтва і тым самым прымусіць Вялікабрытанію да капітуляцыі ці заключэння міру.
Бітва за Брытанію | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 9 ліпеня — 30 кастрычніка 1940 | ||
Месца | Паветраная прастора Вялікабрытаніі, галоўным чынам паўднёвая яго частка і праліў Ла-Манш | ||
Вынік | Перамога Вялікабрытаніі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва за Брытанію з’явілася першай ваеннай кампаніяй, у якой удзельнічалі выключна ВПС і сілы проціпаветранай абароны. З ліпеня 1940 асноўнымі мэтамі нямецкіх бамбардзіровак з’яўляліся прыбярэжныя канвоі і марскія базы, такія як Портсмут, але ўжо праз месяц люфтвафэ пераключыліся на англійскія аэрадромы. Падчас бітвы люфтвафэ таксама падвяргалі бамбардзіроўцы авіяцыйныя заводы і аб’екты наземнай інфраструктуры. У канчатковым выніку, люфтвафэ звярнуліся да тактыкі застрашвальнага бамбакідання і нападам на аб’екты, якія маюць вялікае палітычнае значэнне.
Няздольнасць Германіі да выканання пастаўленых перад пачаткам кампаніі задач лічыцца першым паражэннем Трэцяга рэйха ў Другой сусветнай вайне і адным з яе паваротных пунктаў. У тым выпадку, калі б Германіі ўдалося дамагчыся перавагі ў паветры, Адольф Гітлер планаваў аперацыю «Марскі леў» — уварванне ў Вялікабрытанію з мора і паветра.
«Дзень Бітвы за Брытанію» адзначаецца ў Вялікабрытаніі 15 верасня; паводле меркавання англічан, страты, панесеныя нямецкімі ВПС у гэты дзень у 1940 годзе, вымусілі германскае камандаванне прызнаць немагчымасць зламаць абарону Брытанскіх астравоў і маральны дух брытанцаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.