вектарная фізічная велічыня From Wikipedia, the free encyclopedia
Ско́расць[1][2], або ху́ткасць — фізічная велічыня, якая паказвае, наколькі скора змяняецца палажэнне (радыус-вектар) матэрыяльнага пункта ў прасторы.
Скорасць | |
---|---|
Размернасць | LT−1 |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | м/с |
СГС | см/с |
Сярэдняя скорасць матэрыяльнага пункта на некаторым адрэзку часу Δt ёсць дзеллю перамяшчэння, зробленага ім за гэты час, на працягласць гэтага адрэзку:
Сярэдняя скорасць — гэта вектар, аднанапраўлены з вектарам перамяшчэння.
Імгне́нная ско́расць матэрыяльнага пункта ў некаторы момант часу — гэта ліміт яго сярэдняй скорасці пры . Імгненную скорасць можна вызначыць як вытворную радыус-вектара па часе:
Вектар імгненнай скорасці матэрыяльнага пункта накіраваны ўздоўж прамой, датычнай да траекторыі яго руху.
У прамавугольнай дэкартавай сістэме каардынат
У той жа час, , таму
Такім чынам, каардынаты вектара скорасці — гэта скорасці змянення адпаведных каардынат матэрыяльнага пункта:
Калі запісаць радыус-вектар як , то (у двухмернай сістэме каардынат):
,
дзе — вугал між радыус-вектарам і оссю абсцыс; — орт нармалі да радыус-вектара.
Такім чынам,
,
дзе — радыяльная скорасць, — трансверсійная скорасць.
Велічыня радыяльнай скорасці паказвае скорасць змянення велічыні радыус-вектара, а па кірунку радыяльная скорасць супадае з ім; у той жа час радыяльная скорасць з'яўляецца праекцыяй вектара скорасці на напрамак радыус-вектара.
Трансверсійная скорасць паказвае скорасць змянення напрамку радыус-вектара; па кірунку яна перпендыкулярная яму.
Пры вярчэнні цела разглядаецца вуглавая скорасць як вытворная па часе вугла яго павароту. У такім разе, каб пазбегнуць блытаніны, «звычайную» скорасць цела (кропкі) называюць лінейнай скорасцю. Лінейная скорасць матэрыяльнага пункта звязана з вуглавой наступным чынам:
Увогуле, тэрмінам «скорасць» можа называцца вытворная па часе ад той ці іншай велічыні.
Адзінкай вымярэння скорасці ў сістэме СІ ёсць метр за секунду (м/с). 1 м/с адпавядае скорасці, пры якой за 1 секунду цела пройдзе адлегласць 1 метр.
У штодзённым жыцці скорасць часцей вымяраюць у кіламетрах за гадзіну. У навігацыі традыцыйнай мерай скорасці з'яўляецца вузел (марская міля за гадзіну).
Скорасць можна вымяраць як простым, так і ўскосным шляхам. Просты спосаб: вымераць адлегласць, якую праходзіць цела, і адрэзак часу, за які гэтае перамяшчэнне зроблена, а потым знайсці іх дзель.
Ускосны шлях палягае ў вымярэнні велічынь, якія залежаць ад скорасці руху. Напрыклад, дзеянне прылад для вымярэння скорасці марскіх і паветраных суднаў засноўваецца на вымярэнні напору воднага (паветранага) патоку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.