Ду́днік лясны, заячы кроп, ствольнік[3] (Angelica sylvestris) — від кветкавых раслін з роду Дуднік(Angelica) сямейства Парасонавыя(Umbelliferae). Тыпавы від роду.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Двухгадовая[3]травяністая расліна вышынёй да 2 м. Сцябло тоўстае, прамастойнае, полае ўнутры, галінастае ў верхняй частцы. Лісце двойчы і тройчы перыстарассечанае. Ніжняе лісце з мехападобнай похвай, на чаранках. Кветкі белавата-ружовага колеру, у парасонавых суквеццях. Плод — віслаплоднік.