1 лютага — трыццаць другі дзень года па Грыгарыянскім календары
Падзеі
- 772: Адрыян I становіцца 95-м Папам Рымскім
- 1168: Генрых Леў ажаніўся з 12-гадовай Мацільдай Плантагенет, дачкой англійскага караля Генрыха II.
- 1411: Заключаны Торуньскі мір, якім скончылася Вялікая вайна (1409—1411) Польшчы і Вялікае Княства Літоўскае з Тэўтонскім ордэнам.
- 1661: Адбылося паўстанне ў Магілёве, гараджане вынішчылі 7-тысячны гарнізон расійскіх стральцоў, шмат жаўнераў і трох ваявод узялі ў палон.
- 1717: У Рэчы Паспалітай адбылася паседжанне аднадзённага «Нямога сейма», які абмежаваў уладу караля і пашырыў правы шляхты, таксама зацверджана вайскова-скарбовая рэформа і ў выніку з’явіліся рэгулярныя арміі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага.
- 1793: Францыя аб’явіла вайну Вялікабрытаніі і Нідэрландам
- 1863: Выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з К. Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу
- 1893: Томас Эдысан скончыў стварэнне першай у свеце кінастудыі
- 1893: Прэм’ера оперы «Манон Леско»
- 1908: У Лісабоне забіты кароль Партугаліі Карлуш I і яго сын Луіш Філіпэ (герцаг Браганса)
- 1918: Пачалося Котарскае паўстанне
- 1919: Пачаліся рэгулярныя заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі
- 1921: Спыніла дзейнасць Вайскова-дыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі, якую ўзначальваў Канстанцін Езавітаў (адкрытая ў верасні 1919).
- 1930: Газета «Times» надрукавала першы ў свеце красворд
- 1951: Заснаваны Кангрэс беларусаў Амерыкі
- 1990: У адкрытым космасе касманаўт Аляксандр Сераброў правёў першыя выпрабаванні сродка перамяшчэння касманаўта
- 2005: Пачаў вяшчанне тэлеканал «Беларусь-ТБ»
- 2021: У М’янме пад пачаткам генерала Мін Аўн Хлайна здзейснены ваенны пераварот, падчас чаго зрынуты прэзідэнт Він М’ін.
Нарадзіліся
- 1628: Ян Гакарт, галандскі жывапісец
- 1701: Юхан Агрэл, нямецкі і шведскі дырыжор і кампазітар
- 1801: Томас Коўл, амерыканскі мастак
- 1811: Рамуальд Зянкевіч, беларускі этнограф, педагог (пам. 11.9.1868)
- 1849: Альбер Мары Лебур, французскі мастак
- 1857: Уладзімір Бехцераў, расійскі неўролаг і псіхіятр (пам. 24.12.1927)
- 1874: Гуга фон Гофмансталь, аўстрыйскі пісьменнік і драматург (пам. 15.7.1929)
- 1892: Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнавец, палітычны дзеяч (29.11.1938)
- 1901: Кларк Гейбл, амерыканскі акцёр
- 1913: Сяргей Прытыцкі, беларускі палітычны дзеяч (13.6.1971)
- 1913: Антон Алешка, беларускі пісьменнік (пам. 13.9.1971)
- 1931: Барыс Ельцын, першы прэзідэнт Расіі (пам. 23.4.2007)
- 1931: Іван Пратасеня, беларускі мастак-акварэліст
- 1939: Уолі Фанк, амерыканскі астранаўт
- 1971: Томі Сала, шведскі хакеіст
Памерлі
- 1328: Карл IV Прыгожы, кароль Францыі
- 1638: Адрыян Браўэр, фламандскі жывапісец
- 1691: Аляксандр VIII (П’етра Атабані), Папа Рымскі (1689—1691; нар. 22.4.1610)
- 1733: Аўгуст Моцны, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697—1706, 1709—1733; нар. 12.5.1670)
- 1799: Фердынанд Кобель, нямецкі жывапісец
- 1860: Іосіф Ярашэвіч, беларускі гісторык, этнограф, прафесар Віленскага ўніверсітэта (нар. 1793)
- 1874: Гелена Скірмунт, мастачка (нар. 5.11.1827).
- 1878: Джордж Крукшэнк, англійскі мастак
- 1883: Сэру Эпеніса Такамбау, першы кароль Фіджы
- 1903: Джордж Габрыель Стокс, англійскі фізік-тэарэтык
- 1944: Піт Мандрыян, мастак-абстракцыяніст
- 1961: Іштван Чок, венгерскі мастак
- 1987: Уладзімір Сакалоў (нар. 1908), беларускі мастак-графік
- 2002: Хільдэгард Кнеф, нямецкая актрыса
- 2013: Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч (нар. 22 верасня 1937), беларускі эканаміст
- 2023: Леанард Пятрашак, польскі акцёр
- 2024: Мішэль Жазі, французскі бягун на сярэднія і доўгія дыстанцыі
Святкуюць
- Алжыр: Дзень эвакуацыі
- Грэцыя: Апокрыэс
- ЗША: Нацыянальны дзень свабоды
- Ірландыя: Дзень Святой Брыгіты
- Малайзія: Дзень федэральных тэрыторый
- Маўрыкій: Угодкі адмены рабства на Маўрыкіі
- Мексіка: Дзень Канстытуцыі ў Мексікі
- Нікарагуа: Дзень ваенна-паветраных сіл Нікарагуа
- Руанда: Нацыянальны дзень герояў (Дзень герояў Айчыны)
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.