From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбер Мары Лебур (фр.: Albert Marie Lebourg; 1 лютага 1849, Манфор-сюр-Рыль, Францыя — 6 студзеня 1928, Руан) — французскі мастак-пейзажыст, паслядоўнік імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму, прадстаўнік руанскай школы жывапісу. Кавалер ордэна Ганаровага легіёна.
Альбер Мары Лебур | |
---|---|
фр.: Albert Lebourg | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Albert Marie Lebourg |
Дата нараджэння | 1 лютага 1849[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1928[3][4][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | імпрэсіянізм, постімпрэсіянізм і руанская школа[d] |
Уплыў | Gustave Morin[d] |
Уплыў на | Robert Antoine Pinchon[d] і Marie Duret[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лебур нарадзіўся ў французскім мястэчку Манфор-сюр-Рыль. Вучыўся ў майстэрні архітэктара Друэна, а затым у Школе жывапісу і мастацтва ў Руане. У 1867 годзе наведвае парыжскі Салон, дзе знаёміцца з працамі Курбэ і Манэ, якія аказваюць на яго вялікае ўражанне.
У перыяд з 1872 па 1876 год жыве ў Алжыры, працуе выкладчыкам у мясцовым Таварыстве прыгожых мастацтваў. У 1877 годзе Лебур вяртаецца ў Парыж, дзе знаёміцца з многімі імпрэсіяністамі, у тым ліку Дэга, Манэ і Сіслеем. Лебур двойчы, у 1879 і 1880 гадах, выстаўляе свае карціны на выставах імпрэсіяністаў. У перыяд з 1886 па 1895 год жыве ў Парыжы, штогод выстаўляецца ў Салоне. У далейшым вельмі шмат падарожнічае па Еўропе, наведвае Галандыю, Англію і Швейцарыю.
У 1896 годзе ў галерэі Манчыні праходзіць выстава яго работ. У 1900 годзе Лебур прымае ўдзел у Сусветнай выставе. У 1903 годзе ён становіцца кавалерам Ордэна Ганаровага легіёна.
Фактычна яго кар’ера мастака заканчваецца ў 1921 годзе: паралізаваны Лебур больш не малюе. Памёр 7 студзеня 1928 гады ў Руане.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.