(пам. каля 1460) князь мсціслаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Лугвенавіч або Юрый Сямёнавіч (пасля 1394 і да 1399 — пасля 1445) — удзельны князь мсціслаўскі (1431—1442, 1445—1460), князь наўгародскі (1432—1440).
Юрый Лугвенавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Лугвен (Сямён) Альгердавіч | ||||||
Пераемнік | Іван Юр’евіч Мсціслаўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Уладзіміравіч Бельскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Васілевіч Чартарыйскі | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
1460 |
||||||
Род | Гедзімінавічы | ||||||
Бацька | Лугвен Альгердавіч[1] | ||||||
Маці | Марыя Дзмітрыеўна[d][1] | ||||||
Жонка | Соф’я[d][2] | ||||||
Дзеці | Іван Юр’евіч Лугвенавіч[2] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З роду Гедзімінавічаў, сын мсціслаўскага князя Лугвена Сямёна Альгердавіча ў першым яго шлюбе з Марыяй Дзмітрыеўнай, дачкой маскоўскага князя Дзмітрыя Іванавіча[3]. Нарадзіўся паміж 1394—1399 гадамі.
Ёсць паданне, што малы княжыч Юрый заблукаў у лесе, не мог выйсці 7 дзён і, калі выбіўся з сіл, стаў на калені, горача маліў Бога пра выратаванне, і яму явіўся старац Ануфрый і паказаў дарогу[4][5]. На месцы цудоўнага выратавання княжыча яго бацька, князь Лугвен, заснаваў манастыр у імя святога пустэльніка Ануфрыя. Пазней Юрый прывёз з Афона абраз святога Ануфрыя, які разам з партрэтамі фундатараў манастыра — Юрыя і яго жонкі Сафіі — захоўваўся ў найстарэйшай пабудове комплексу — невялікай драўлянай Свята-Ануфрыеўскай царкве[6].
У савецкай і расійскай гістарыяграфіі замацавалася думка, што ў юнацтве ён камандаваў смаленскай харугвай або харугвамі ў Грунвальдскай бітве 1410 года[3], яна грунтуецца на паведамленні хронікі Яна Длугаша: «Sigismundo Koributh, Languinowicz Simeone, Georgio»[7]. Аднак польскі гісторык Стэфан Марыя Кучыньскі адзначыў, што ў хроніцы дапушчана недакладнасць і цытаваны фрагмент трэба чытаць не «Languinowicz Simeone», а «Semen Lingweno» (ці лепей «Languino Simeone»)[8].
Першая згадка Юрыя датавана 1422 годам, калі ён быў сярод падпісантаў Мельнскага міру з Тэўтонскім ордэнам[9].
Паводле Яна Длугаша прымаў удзел у паходзе Вітаўта на Вялікі Ноўгарад у 1428 годзе[10].
У 1431 годзе, пасля смерці бацькі, атрымаў у спадчыну Мсціслаўскі ўдзел. Выступіўшы саюзнікам[3] Свідрыгайлы Альгердавіча ў барацьбе за літоўскі велікакняжацкі сталец з Жыгімонтам Кейстутавічам, у бітве пад Ашмянамі быў узяты ў палон, затым бег з Літвы, заняў сталец у Вялікім Ноўгарадзе ў 1432 годзе. У 1432 і 1438 гадах — «служылы князь» у Вялікім Ноўгарадзе[3].
У 1435 годзе разам са Свідрыгайлам пацярпеў паражэнне ў бітве пад Вількамірам ад Жыгімонта, бег з поля бою ў Полацк.
У 1438 годзе здзяйсняў набегі на Лівонскія ўладанні[3]. У 1440 годзе быў выгнаны з Наўгародскіх уладанняў, паспрабавала вярнуць Мсціслаўскі ўдзел, быў захоплены ў Троках Жыгімонтам, але неўзабаве адпушчаны, ненадоўга вярнуўся ў Ноўгарад. Пасля гібелі Жыгімонта вярнуўся ў Літву.
Казімір IV даў яму Мсціслаў[3] і Крычаў. Падчас Смаленскай замятні , паўстанцы запрасілі Юрыя Сямёнавіча на княжанне[3]. У 1441 годзе, у выніку смаленскага паўстання, пад яго валадарства перайшлі ў Полацк, Віцебск і Смаленск. У 1442 годзе, пасля паходу Казіміра, Смаленск капітуляваў, а князь Юрый збег у Маскву.
У 1444 годзе Юрый Сямёнавіч прыехаў у Ноўгарад, але не атрымаўшы княжання вярнуўся ў Літву, атрымаўшы ў 1445 годзе, ад Казіміра Мсціслаў. У 1458 годзе па просьбе наўгародцаў, прыбыў «каралевічам» на наўгародскія прыгарады — Русу, Ладагу, Арэшак , Ям, і палову Капор'я .
У 1459 годзе выніку незадаволенасці Масквы з нагоды княжання літоўскага князя ў Наўгародшчыне, быў вымушаны вярнуцца ў ВКЛ.
У 1460 годзе памёр у Мсціславе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.