беларускі пісьменнік, паэт-байкапісец From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард Станіслававіч Валасевіч (12 сакавіка 1918, Магілёў — 2 верасня 1997) — беларускі пісьменнік, перакладчык, паэт-байкапісец[2].
Эдуард Станіслававіч Валасевіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1918 |
Месца нараджэння | Магілёў |
Дата смерці | 2 верасня 1997[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Спачатку вучыўся ў чыгуначнай сямігодцы. У 1935—1936 гадах працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут у 1941 годзе[2].
З 1941 года ў Чырвонай Арміі. Быў цяжка паранены ў 1943 годзе, пасля чаго дэмабіли\ізаваны як інвалід. З 1944 года выкладаў фальклор і рускую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце[2]. Працаваў у абласной газеце «За Радзіму» (Магілёў)[2].
У 1952 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950 года.
У 1970-74 дырэктар Беларускага аддзялення Усесаюзнага ўпраўлення па ахове аўтарскіх праў СП СССР[2].
Дэбютаваў у друку ў 1938 годзе[2]. Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш — так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Туды і рак з кляшнёй…» (1970), «Палюсы» (1977), «Кругавая парука» (1979) і г. д[2].
Басні адметныя актуальнасцю тэматыкі, камізмам сітуацый, жывым народным гумарам. Пісаў гумарыстычныя вершы і басні для дзяцей (зборнікі «Камар-званар», 1959; «Горкі мёд», 1967 і іншыя), аднактавыя камедыі, скетчы, эпіграмы і пародыі[2].
Перакладаў з рускай мовы творы І. Батрака[4], байку «Фанабэрысты сабака» В. Традзьякоўскага[5], з украінскай М. Старыцкага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.