беларускі літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia
«По́лымя» — літаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопіс. Выдаецца са снежня 1922 года ў Мінску штомесяц на беларускай мове. Найстарэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне.
«Полымя» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Выдавец | Выдавецтва «Мастацкая літаратура» |
Краіна | |
Рэдактар | Віктар Шніп (з 2021 г.) |
Заснавана | 1922 |
Тэматыка | Літаратура, мастацтва, грамадства |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | Штомесяц |
Аб’ём | 144 с. (2021 г., № 9) |
Галоўны офіс | Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11 |
Тыраж | 685 (2021 г., № 9) |
ISSN | 0130-8068 |
Вэб-сайт |
zviazda.by/be/edition/po… mastlit.by/index.php/vyd… |
Полымя ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У стварэнні часопіса непасрэдны ўдзел прымалі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны. Першую вокладку часопіса намаляваў мастак Міхась Філіповіч. Першыя дзесяць год (да 1932) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Міхась Зарэцкі, Усевалад Ігнатоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, В. Нодэль, А. Сянкевіч, Міхась Чарот і інш.
У 1922—1924 гадах да № 3 (11) выданне Беларускага кааператыўна-выдавецкага таварыства «Савецкая Беларусь», у 1924 годзе з № 4 (12) — выданне Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, у 1932—1934 гадах (да № 5) — орган аргкамітэта Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР, з 1945 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. У 1932—1941 гадах (да № 3[1]) выходзіў пад назвай «Полымя рэвалюцыі». У гады Вялікай Айчыннай вайны выданне часопіса было прыпынена. Адноўлены ў студзені 1945 года.
На старонках часопіса былі ўпершыню апублікаваны раманы «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна і многія іншыя творы.
У 2002—2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва», потым у складзе выдавецкага дома «Звязда».
З 2021 года рэдакцыя часопіса ўвайшла ў штат выдавецтва «Мастацкая літаратура».
У часопісе друкуюцца творы беларускіх пісьменнікаў, пераклады твораў класікаў сусветнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў замежных краін, артыкулы па пытаннях беларускай культуры і мастацтва, гісторыі, краязнаўства, эканомікі, грамадска-палітычнага і сацыяльнага жыцця Беларусі, рэцэнзіі.
У рэдакцыі працавалі ці працуюць шэраг беларускіх пісьменнікаў: Лідзія Львоўна Арабей (1967—1974), Алесь Марціновіч (з 2011), Барыс Пятровіч, Віктар Афанасьевіч Ракаў (1975-?), Уладзімір Пятровіч Саламаха, Ян Скрыган, Віктар Пятровіч Супрунчук (1983-?), Мікола Ткачоў, Андрэй Федарэнка, Хвядос Шынклер, Уладзіслаў Чаржынскі (1925) і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.