пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Кастусь Кірэенка (Канстанцін Ціханавіч), (12 снежня 1918, в. Гайшын, цяпер Слаўгарадскі раён — 15 верасня 1988) — беларускі паэт , перакладчык, журналіст і рэдактар .
Кастусь Кірэенка | |
---|---|
Канстанцін Ціханавіч Кірэенка | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 снежня 1918 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 верасня 1988 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, дзіцячы пісьменнік, журналіст, рэдактар, перакладчык |
Гады творчасці | з 1939 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут у 1940 годзе. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — вежавы стралок танка, потым карэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Пасля дэмабілізацыі працаваў у часопісах «Беларусь» (1945—1962), галоўным рэдактарам часопісаў «Бярозка» (1962—1972) і «Полымя» (1972—1986). У 1980—1984 гадах з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Друкаваўся з 1939 года. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянерскі» (1960), «Урачыстая песня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэм «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гадах выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986—1988 гг. — Збор твораў у 3 тамах.
Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Сум і радасць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасце: Рыбацкая паэма» (1977), кнігі публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971) і «Заўсёды з Радзімай» (успаміны, эсэ, нататкі, 1980).
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы У. Маякоўскага, М. Ісакоўскага, Я. Смелякова, А. Пракоф'ева , Я. Райніса, М. Рыльскага, У. Сасюры, С. Алейніка , М. Бажана, П. Тычыны, М. Нагнібеды, Ц. Масенкі і інш. У яго перакладзе выйшлі асобнымі выданнямі зборнікі апавяданняў В. Біянкі «Хто чым спявае» (1954), Л. Падвойскага «З Леніным у аўтамабілі» (1971), аповесць Л. Смілянскага «Сашко» (1959), зборнік вершаў Я. Шпорты «Явар» (1976), раманы Ё. Дарваша «П’яны дождж» (1975), І. Друцэ «Цяжар нашай дабрыні» (1977), К. Шавялёвай «Аляксандраўскі сад» (1979).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.