From Wikipedia, the free encyclopedia
Хікары́я (саманазва: Dinde, літаральна "людзі") — народ з групы апачы, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў штаце Нью-Мексіка. Агульная колькасць (2017 г.) - 2900 чал.[1]
Хікарыя ўяўляюць сабою групу паўднёвых атабаскаў, якая насяляла Каларада і поўнач Нью-Мексіка. Яны падзяляліся на 2 асноўныя фрагменты:
У апошняй трэці XVIII ст. да іх далучаліся іншыя групы паўднёвых атабаскаў, што выціскаліся са сваіх месцаў пасялення каманчамі і эпідэміямі воспы. Назва хікарыя ім была дадзена іспанскімі каланістамі (ісп.: Jicarilla, літаральна "маленькі кошык"), з якімі яны падтрымлівалі прамыя адносіны з сярэдзіны XVII ст. Хікарыя адыгрывалі важную ролю ў гандлёвых адносінах паміж іспанцамі і пуэбла з аднаго боку і паўночнымі індзейскімі плямёнамі з іншага.
У 1846 г. тэрыторыі, населеныя хікарылья, апынуліся пад кантролем ЗША, урад якіх імкнуўся прыцягнуць да сябе правадыроў і вымусіць індзейцаў асесці на пэўных землях праз сістэму харчовай дапамогі. Sáidìndé імкнуліся адмовіцца ад яе шляхам асіміляцыі паміж іспанамоўнымі пасяленцамі, самастойна займаліся земляробствам. Gu gàhén адкрыта выступілі супраць абмежавання сваіх тэрыторый. У 1854 г. амерыканская адміністрацыя Нью-Мексіка абвясціла ім вайну і вымусіла падпісаць мірны дагавор. Праводзілася палітыка вылучэння зямельных надзелаў асобным сем'ям для іх пераўтварэння ў земляробаў.
У 1887 г. была створана асобная рэзервацыя на тэрыторыі Нью-Мексіка. У 1937 г. яна атрымала ўнутраную аўтаномію. Асноўнымі сучаснымі заняткамі з'яўляюцца жывёлагадоўля і здабыча нафты.
Асноўнымі заняткамі хікарыя здаўна былі паляванне і збіральніцтва. Пад уплывам іспанскіх каланістаў асвоілі конегадоўлю і земляробства. Клопат пра збіранне ядомых раслін і ўраджай звычайна клаўся на жанчын, аднак мужчыны рыхтавалі палеткі для пасеваў, ладзілі ірыгацыйныя збудаванні. З канца XIX ст. актыўна развівалася камерцыйная авечкагадоўля. Традыцыйныя рамёствы — пляценне кошыкаў, выраб керамічных пасудзін і трубак для курэння.
Хікарыя мелі сталыя паселішчы, якія часам налічвалі ад 150 да 400 жыхароў. Традыцыйныя жытлы — вікіяпы і тыпі. Сезонна вандравалі па Вялікіх раўнінах для гандлю і палявання, пры гэтым арганізоўвалі часовыя малыя паселішчы.
Пераважалі вялікія пашыраныя сем'і. У склад такой сям'і ўваходзілі бацькі, іх дзеці і малыя сем'і дарослых дочак. Апошнія маглі мець асабістую гаспадарку. Адлік сваяцтва вёўся як па мужчынскай, так і жаночай лініях. Большасць мужчын мелі адну жонку, але сустракаліся выпадкі палігініі. Удовам дазвалялася выходзіць замуж пасля перыяда жалобы. Удаўцы павінны былі вытрымаць перыяд бясшлюбнасці.
Сем'і аб'ядноўваліся ў тэрытарыяльныя абшчыны, а тыя — ў два фрагменты Sáidìndé і Gu gàhén. Пераход з аднаго ў іншы фрагмент не забараняўся. Пасля перасялення ў рэзервацыю 2 фрагменты занялі розныя яе часткі, так што з цягам часу ўзнікла іх палітычная канкурэнцыя. Sáidìndé лічацца прыхільнікамі прагрэсу, а Gu gàhén — кансерватарамі.
Адзінага кіравання да канца XIX ст. не існавала. На чале тэрытарыяльных абшчын стаялі абраныя правадыры. Пазней правадыры прызначаліся амерыканскімі прадстаўнікамі. У 1937 г. пачала дзейнічаць супольная рада абраных прадстаўнікоў.
Хікарыя захоўваюць багаты фальклор. Папулярны святы, што суправаджаюцца спаборніцтвамі ў маляванні на пяску і спевамі.
Паводле міфалогіі хікарыя, галоўным богам з'яўляецца Hascin[2], народжаны ад саюза Цёмнага Неба і Маці Зямлі. Ён стварыў першых мужчыну і жанчыну, сонца, месяц і жывёл. Хікарыя лічылі сябе адзінымі прамымі нашчадкамі першых людзей, што выйшлі на паверхню зямлі з падземнага свету. Для вернікаў хікарыя з'яўляецца важнай сувязь з зямлёй і жывымі істотамі. Яны вераць, што пры нараджэнні чалавек атрымоўвае сілу адной з іх. Шматлікія цырымоніі звязаны з традыцыямі палявання і ўзроставай ініцыяцыі. Найбольш вядомая з іх — юнацкая эстафета, што арганізоўваецца ўвесну. Вылучаюцца індывідуальныя абрады і тыя, што праводзяцца шаманам. На традыцыйныя рэлігійныя вераванні моцны ўплыў аказвае пеётызм.
Частка хікарыя спавядае хрысціянства.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.