Харальд Эліят Вармус

From Wikipedia, the free encyclopedia

Харальд Эліят Вармус

Харальд Эліят Вармус (англ.: Harold Elliot Varmus, нар. 18 снежня 1939(1939-12-18)[1][2][…], Оўшэнсайд[d], штат Нью-Ёрк) — амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1989 годзе разам з Майклам Бішапам «за адкрыццё клетачнай прыроды рэтравірусных анкагенаў».

Хуткія факты Харальд Эліят Вармус, Дата нараджэння ...
Харальд Эліят Вармус
англ.: Harold Elliot Varmus
Thumb
Дата нараджэння 18 снежня 1939(1939-12-18)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вірусолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера вірусалогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Майкл Бішап
Вядомы як адкрыў механізм віруснай неаплазматычнай трансфармацыі
Член у
Узнагароды
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Біяграфія

Харальд Вармус нарадзіўся ў сям’і Беатрыс і Фрэнка Вармуса. Маці — супрацоўнік сацыяльнай службы, бацька — урач.[3][4] У 1957 годзе ён скончыў сярэднюю школу ў горадзе Фрыпорт, штат Нью-Ёрк, і паступіў у Амхерстскі каледж, маючы намер пайсці па слядах свайго бацькі ў якасці ўрача, але ў выніку закончыў са ступенню бакалаўра па англійскай літаратуры.[3] Ён працягваў працаваць над навуковай ступенню ў галіне англійскай мовы ў Гарвардскім універсітэце ў 1962 годзе, але перадумаў і падаў дакументы ў медыцынскую школу.[5] Яго дакументы двойчы былі адхіленыя ў Гарвардскай медыцынскай школе. У тым жа годзе ён паступіў у каледж Калумбійскага ўніверсітэта ўрачоў і хірургаў, а пазней працаваў у місіянерскай бальніцы ў Барэйлі, Індыя і ў Калумбійскім шпіталі (англ.: Columbia-Presbyterian Hospital).[3] У якасці альтэрнатывы ваеннай службе ў В’етнаме, Вармус далучыўся да грамадскай службы аховы здароўя ў Нацыянальным інстытуце здароўя ў 1968 годзе.[5]

Працуючы пад началам амерыканскага вучонага Іры Пастана, ён даследаваў, як цыклічны АМФ рэгуліруе экспрэсію бактэрыяльных генаў. У 1970 годзе ён пачаў пост-доктарскія даследаванні ў лабараторыі Бішапа ва ўніверсітэце Каліфорніі, Сан-Францыска.[3] Там ён і Бішап рабілі даследаванні анкагенаў, за якія яны пазней атрымаюць Нобелеўскую прэмію. Ён стаў выкладчыкам у Каліфарнійскім універсітэце ў 1972 годзе і прафесарам у 1979 годзе.[3]

З 1993 па 1999 год ён займаў пасаду дырэктара Нацыянальнага інстытута здароўя. Займаючы пасаду дырэктара, Вармус амаль у два разы павялічыў бюджэт даследчага агенцтва.[5] З 2000 па 2010 год прэзідэнт Мемарыяльнага анкалагічнага цэнтра Слоан-Кетэрынга ў Нью-Ёрку. Ён атрымаў заработную плату ў памеры $ 2557403, якая з’яўляецца самай вялікай зарабатнай платай, выдадзенай дабрачыннай арганізацыяй свайму кіраўніку.[6] Таксама быў старшынёй анкалагічнага навуковага цэнтра Джэфры Біна ў Мемарыяльным анкалагічным цэнтры Слоан-Кетэрынга . З 2002 па 2005 год займаў пасаду папячыцеля Калумбійскага універсітэта.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні пухлінародных вірусаў і іх узаемадзеяння з клеткамі.

Выявіў (разам з інш.) клетачную прыроду рэтравірусных анкагенаў.

Член Нацыянальнай АН ЗША (1984), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1988).

Асабістае жыццё

Вармус з’яўляецца заўзятым веласіпедыстам і членам кансультатыўнага камітэта Транспартнай Альтэрнатывы ў Нью-Ёрку, прапагандысцкай групы для пешаходаў і веласіпедыстаў. Ён таксама з’яўляецца бягуном, вясляром, і рыбаком. Ён жанаты на Канстанцыі Луізы Кейсі з 1969 года і мае двух сыноў, Якава і Крыстофера. Брат яго жонкі — раманіст Джон Кейсі. Вармус і яго сын, Якаў, трубач, правялі серыю канцэртаў пад назвай «Гены і Джаз» ў музеі Саламона Гугенхайма і ў Смітсанаўскім інстытуце.

Палітыка

Вармус падтрымаў тагачаснага сенатара Злучаных Штатаў Барака Абаму на прэзідэнцкіх выбарах 2008 года.[7] Ён быў абраны ў якасці аднаго з сустаршыняў савета дарадцаў па навуцы і тэхналогіі на службу ў адміністрацыі Абамы. Член Савета па міжнародных адносінах.[8]

Узнагароды

Публікацыі

  • Harold Varmus (2009). The Art and Politics of Science. W. W. Norton. ISBN 978-0-393-06128-4. OCLC 227016094.

Зноскі

  1. Harold Varmus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Harold Eliot Varmus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  3. Les Prix Nobel. The Nobel Prizes 1989, Editor Tore Frängsmyr, Nobel Foundation, Stockholm, 1990.
  4. Jamie Shreeve. «Free Radical». Wired Magazine. June 2006. Issue 14.06.
  5. Charity Rating Guide and Watchdog Report, Volume Number 59, December 2011
  6. Nicholas Thompson: Harold Varmus Endorses Obama February 03, 2008

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.