Фемарн
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фемарн[1] (ням.: Fehmarn) — востраў у Балтыйскім моры. Уваходзіць у склад Германіі. Плошча — 185,48 км². Насельніцтва (2017 г.) — 12 536 чалавек. З 1 студзеня 2003 г. тэрыторыя Фемарна складае адзіную аднайменную гарадскую абшчыну.
Фемарн | |
---|---|
ням. Fehmarn | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 185,48 км² |
Насельніцтва | 12 536 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 67,59 чал./км² |
Размяшчэнне | |
54°26′13″ пн. ш. 11°11′41″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Балтыйскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фемарн — нізкі (да 27,2 м) востраў на паўднёвым захадзе Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад зямлі Шлезвіг-Гольштэйн, дзе лічыцца другім па населенасці горадам. Трэці па плошчы востраў Германіі. На поўдні адлучаны ад мацерыка вузкім пралівам, праз які пракладзены мост (963 м). Фемарн славіцца пясчанымі пляжамі і берагавымі выдмамі.
Клімат мяккі вільготны. Сярэдняя гадавая тэмпература складае +8,3 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў — 571 мм. Агульная колькасць сонечных гадзін — 2200.
На Фемарне вылучаюцца 3 асноўныя экалагічныя зоны: прыморская з раслінамі, звыклымі да засоленых глебаў, пашы і водна-балотныя ўгоддзі. Фаўна сысуноў бедная, прадстаўлена зайцамі, трусамі, аленямі, куніцамі. На востраве няма змей. Аднак Фемарн — важны цэнтр спынення і гнездавання пералётных птушак[2]. Для іх аховы створаны 4 наземныя і 1 марскі запаведнікі.
Фемарн быў населены ў каменным веку. У пачатку сярэднявечча на ім жылі вагры. Лічыцца, што назва вострава паходзіць ад славянскага слова «памор'е». У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгаданы каля 1075 г. Адамам з Брэмена.
У XIV ст. палітычная і судовая ўлады Фемарна належалі герцагам Шлезвіга, а царкоўная — біскупам Одэнсэ. У 1420 – 1424 гг. знаходзіўся пад кантролем датскага караля. Быў вызвалены з дапамогай Любека. У 1713 - 1864 гг. зноў знаходзіўся пад уладай Даніі. У 1848 г. мясцовае насельніцтва арганізавала няўдалае паўстанне за далучанне разам са Шлезвіг-Гольштэйнам да Германскага саюза. У выніку вайны 1864 г. паміж Даніяй з аднаго боку і Прусіяй і Аўстрыяй з другога боку трапіў пад сумеснае кіраванне Прусіі і Аўстрыі. У 1867 г. аўстрыйскае сукіраванне было адменена, пачало дзейнічаць прускае права.
Пасля II Сусветнай вайны быў акупаваны Вялікабрытаніяй. У 1946 г. перададзены зноў у склад Шлезвіг-Гольштэйна.
З 1 студзеня 2003 г. тэрыторыя Фемарна складае адзіную аднайменную гарадскую абшчыну. У гарадской радзе прысутнічаюць 23 прадстаўнікі.
Аснову эканомікі складаюць турызм і вытворчасць электраэнергіі. Востраў штогод наведваюць каля 300 000 турыстаў. Дзейнічаюць станцыі аднаўляльнай энергіі на аснове энергіі ветру і энергіі, атрыманай з біямасы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.