беларускі дыпламат, перакладчык, публіцыст, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Рыгоравіч Шчасны (25 лістапада 1948, Смаргонь — 15 лістапада 2020, Мінск; Псеўданімы: Драздоў [ад дзявочага прозвішча маці], Уладзімір Драздоў, Уладзімір Скольскі) — беларускі дыпламат, пісьменнік, перакладчык і публіцыст.
Уладзімір Шчасны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Сянько | ||||||
Пераемнік | Валерый Садоха | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Сянько | ||||||
Нараджэнне |
25 лістапада 1948 |
||||||
Смерць |
15 лістапада 2020 (71 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (17 лістапада 1998) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2006) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 25 лістапада 1948 года.
Скончыў Смаргонскую СШ № 2, Мінскі педінстытут замежных моў (1972). У 1972 годзе стажыраваўся ў Пакістане. У 1976—1977 гадах працаваў выкладчыкам у Мінскім педінстытуце замежных моў. Скончыў курсы ААН пры Маскоўскім інстытуце замежных моў імя М. Тарэза (1978). У 1978—1982 гадах — супрацоўнік службы рускіх пісьмовых перакладаў Сакратарыята ААН у Нью-Ёрку. Затым працаваў на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Жыў у Мінску.
Памёр 15 лістапада 2020 года ў Мінску. Пахаваны ў в. Кеўлы Смаргонскага раёна.
У 1992—1993 гадах — член Калегіі МЗС Беларусі[1][2]. З 1993 года — павераны у справах Рэспублікі Беларусь у Літве. У 1995—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і, па сумяшчальніцтве, у Ірландыі[3][4]. У 2001—2013 гадах — старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.
У 2003 годзе быў ініцыятарам правядзення ў Залессі міжнароднай канферэнцыі «Гістарычныя сядзібы. Стан і перспектывы», а таксама падрыхтоўкі пры садзейнічанні ЮНЕСКА дакументаў на рэстаўрацыю былога маёнтка М. К. Агінскага і атрыманне копіі архіва кампазітара з Дзяржаўнага архіва старажытных актаў у Маскве.
У галіне мастацкага перакладу працаваў з 1977 года. Перакладаў на беларускую з англійскай і урду. Аўтар артыкулаў аб культуры, гісторыі выяўленчага мастацтва.
У перакладзе У. Шчаснага выйшла кніга прозы К. Макалерс «Балада пра сумнае кафэ» (1988). Складальнік і перакладчык зборніка «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» (1993). Пераклаў паасобныя творы Э. По, Э. С. Гарднера і інш.
Аўтар драматычных твораў, якія пастаўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Якуба Коласа.
Аўтар кніг «Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель» (2012), «Париж», «Альбатросы», каталогу выстаўкі «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» (21.9.2012―14.1.2013 у Мінску).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.