Remove ads
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Віктаравіч Ткачо́ў[2] (нар. 25 студзеня 1947) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2020)[3].
Уладзімір Віктаравіч Ткачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1947[1] (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, манументальны жывапіс і станковы жывапіс[d] |
Вучоба | |
Уплыў | Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка і Май Вольфавіч Данцыг |
Член у | |
Узнагароды |
Нарадзіўся у вёсцы Нізок (Уздзенскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1967 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча[4], у 1974 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучань Л. Лапчынскага, Г. Вашчанкі, М. Данцыга[4]. Выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце ў 1974—1976 і 1978—1982 гадах.
Член Саюза масткоў БССР з 1978 года[4]. Жыве ў Мінску.
У мастацкіх выстаўках Уладзімір Ткачоў прымае ўдзел з 1976 года[4]. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога і манументальнага мастацтва, станковым жывапісе[4]. Творы мастака на тэмы рэлігіі, чарнобыльскай катастрофы, сучаснасці, вечнасці, мудрасці чалавечага быцця вылучаюцца своеасаблівым адлюстраваннем этычных праблем, перададзеных вострай гратэскавай мовай[2].
Сярод асноўных прац Уладзіміра Ткачова:
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза масткоў, фондах Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя Паўла Масленікава, Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Музеі Беларускага Палесся ў Пінску[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.