Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей — комплексны музей у г. Узда Мінскай вобласці. Размешчаны ў будынку па адрасе вул. Школьная, 4а.
Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей | |
---|---|
Заснаваны | 6 лютага 1981 |
Месцазнаходжанне | |
Памеры фонду | 6825 |
Адрас | 223400, Мінская вобласць, г.п. Узда, вул. Школьная, 4а |
Адкрыты | 9.00-17.00, акрамя панядзелка |
uzda.museum.by/be | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны 6 лютага 1981 г. паводле пастановы ЦК КПБ. Падпарадкаваны аддзелу культуры Уздзенскага райвыканкама.
Пастаянная экспазіцыя музея распавядае пра гісторыю і этнаграфію Уздзеншчыны. Станам на 2001 год колькасць прадметаў асноўнага фонду складала 6825 адзінак. Агульная плошча музейных будынкаў складае 1156 м², экспазіцыйна-выставачная плошча — 745 м², плошча пад захаванне фондаў — 78 м².
У галерэі музея сістэматычна ладзяцца выстаўкі жывапісных твораў землякоў і членаў Саюза мастакоў Беларусі У. Ткачова, М. Рагалевіча, Ю. Пучынскага, І. Салаўя і інш., разнастайныя выстаўкі з фондаў музея, прыватных калекцый, іншых музеяў[1].
У музеі праходзіць доўгачасовая выстаўка «Скарбы падводнага свету, фарфор, антыкварная мэбля» з асабістага збору Лолія Махмутавіча Македонскага, на якой прадстаўлена велізарная калекцыю ракавін, каралаў і іншых незвычайных жыхароў мораў і акіянаў, а таксама антыкварная мэбля і прадметы інтэр’ера сярэдзіны ХІХ стагоддзя, калекцыя багемскага шкла і фарфоравых вырабаў[2].
У экспазіцыя «Сялянская сядзіба XIX стагоддзя» ўзноўлена сялянская хата канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. Тут прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, адзенне, мэбля, прылады працы, гаспадарчыя пабудовы — усё тое, што атачала селяніна ў паўсядзённым жыцці. Распавядаецца пра тое, як будавалася хата, з якога матэрыялу, чаму пад ніжнія вянкі клалі збожжа, манеткі, поўсць, чаму жораны з млына адпужвалі д’яблаў, навошта ўсе кажухі выварочвалі шэрсцю вонкі, дзе размяшчаліся спальныя месцы[3].
У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы па гісторыі першабытнага грамадства. Асаблівую ўвагу прыцягвае збор каменных прыстасаванняў, знойдзеных пры раскопках стаянак і пахаванняў старажытных людзей, а таксама выпадкова знойдзеных на палях і берагах вадаёмаў. У музейным зборы маецца багаты матэрыял, які характарызуе побыт насельніцтва раёна да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, рамесную, мануфактурную вытворчасць, асвету, культуру таго часу.
У экспазіцыі прадстаўлены шматлікія матэрыялы музея звязаны з ваеннай тэматыкай: улёткі, дакументы, зброя, баявыя ўзнагароды, пісьмы з фронту, асабістыя рэчы кіраўнікоў і радавых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Яны дазваляюць выразна адлюстраваць асноўныя этапы вайны: падпольны, партызанскі рух, вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў[4].
Раздзел экспазіцыі «Афганістан — суровай праўды боль», прысвечаны воінам-афганцам, знайшоў сваё месца ў зале вайны і працягнуў тэму гераічнасці і мужнасці народа[4].
У экспазіцыі, прысвечанай флоры і фаўне Уздзенскага раёна, экспануюцца асобныя тыпавыя віды расліннага і жывёльнага свету, у тым ліку мядзведзь, ваўкі, бабёр, андатра, разнастайныя віды птушак[5].
Экспазіцыя прысвечана жыццю і творчасці знакамітых выхадцаў уздзенскай зямлі. Тут прадстаўлены колбы і рарытэтныя здымкі навукоўцаў-хімікаў, залатыя медалі і кубкі выдатных спартсменаў, арыгіналы літаратурных твораў і рукапісы пісьменнікаў. Дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву з архівамі, мясцовым насельніцтвам, знакамітымі людзьмі, навукова-даследчай працы ў музеі назапашаны багаты матэрыял пра дзейнасць 10-ці акадэмікаў, 30-ці дактароў навук, 22-х пісьменніках, 12-ці мастакоў і іншых вядомых людзях Уздзенскага раёна[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.