Танана
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Та́нана[1] (англ.: Tanana River) — рака на Алясцы (ЗША), левы прыток ракі Юкан.
Танана | |
---|---|
англ. Tanana River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 113 959 км² |
Расход вады | 1,184 ± 0,001 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | горы Урангеля 63°02′57″ пн. ш. 141°51′52″ у. д.HGЯO |
• Каардынаты | 63°02′57″ пн. ш. 141°51′52″ з. д.HGЯO |
Вусце | Юкан |
• Месцазнаходжанне | каля горада Танана |
• Каардынаты | 65°09′30″ пн. ш. 151°58′36″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Юкан → Берынгава мора |
Краіна | |
Рэгіён | Аляска |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 960[1][2][3] км, плошча вадазбору 113 959 (115 000[1][2][3]) км². Сярэдні расход вады 1172 (970[1][2][3]) м³/с. Суднаходная на 360 км уверх ад вусця.
Выток Тананы знаходзіцца ў гарах Урангеля ва ўсходняй Алясцы — паўночным адгор’і Кардыльераў. Утвараецца пры зліцці рэк Чызана і Набесна. З памежнага раёна з тэрыторыяй Юкан (Канада) цячэ на паўночны захад амаль паралельна Аляскінскай трасе. У цэнтральнай Алясцы працякае па нізіннай балоцістай мясцовасці пакрытай яловымі лясамі, вядомай як Даліна Танана. У Даліне Танана рака прымае некалькі вялікіх прытокаў, у іх ліку Ненана, Чэна і Дэльта, і ўтварае шмат рукавоў і старыц. Працякае на поўдзень ад горада Фэрбанкс. Упадае ў Юкан каля горада Танана. У верхнім цячэнні на рацэ шмат парогаў, у сярэднім і ніжнім — старыц і рукавоў[4][2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.