вучоны-эканаміст і статыстык From Wikipedia, the free encyclopedia
Станіслаў Густававіч Струмі́лін[4] (сапр. Струміла-Петрашкевіч[4]; 29 студзеня 1877 — 25 студзеня 1974) — савецкі вучоны, эканаміст, статыстык, акадэмік Акадэміі навук СССР (1931), Герой Сацыялістычнай Працы (1967).
Станіслаў Густававіч Струмілін | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 (29) студзеня 1877[1] ці 29 студзеня 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1974[2][3][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, статыстык |
Навуковая сфера | эканоміка і статыстыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук і акадэмік АН СССР[d] (1931) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сяле Дашкіўці Палтаўскай губерні (зараз у Літынскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны). У 1896 годзе скончыў Скапінскае[5] рэальнае вучылішча[6] і паступіў у Санкт-Пецярбургскі электратэхнічны інстытут. З 1897 актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху (сацыял-дэмакрат, меншавік), удзельнічаў у дэманстрацыі каля Казанскага сабора 4 сакавіка 1897 года ва ўсеагульнай студэнцкай забастоўцы (1899)[5]. У 1899 годзе ўступіў у Пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне працоўнага класа», быў членам РСДРП (1899—1906), тройчы арыштоўваўся і накіроўваўся у ссылку (1901, 1903, 1905)[5]. За ўдзел у студэнцкіх дэманстрацыях у 1899 годзе С. Струміліна выключылі Электратэхнічнага інстытута і накіравалі на службу ў армію. Пасля службы працягваў займацца рэвалюцыйнай дзейнасцю. У 1906 і 1907 гадах дэлегатам IV і V з’ездаў РСДРП. У 1908 годзе паступіў на эканамічнае аддзяленне Імператарскага Санкт-Пецярбурскага політэхнічнага інстытута, якое скончыў у 1912 годзе і ў 1914 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Договор займа в древнерусском праве. Опыт историко-юридического исследования»[5].
У час Першай сусветнай вайны С. Струмнскі быў мабілізаваны ў армію, да восені 1916 года прабыў на Рыжскім фронце[5]. Быў адкамандзіраваны ў Петраград для працы ў Асобай нарадзе па паліве, дзе загадваў аддзелам статыстыкі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года быў абраны дэпутатам Петраградскай раённай і агульнагарадской дум, а затым працаваў у эканамічным аддзеле Петраградскага Савета рабочых дэпутатаў. У 1918—1919 гадах кіраваў аддзелам статыстыкі Петраградскага абласнога камісарыята працы. У 1919 годзе С. Г. Струмілін пераехаў у Маскву, дзе да 1923 года ўзначальваў аддзел статыстыкі Наркамата працы і УЦСПС. У 1923 годзе ўступіў у РКП(б)[6].
У 1921—1937 і 1943—1951 гадах С. Г. Струмілін працаваў у Дзяржплане СССР, дзе займаў пасады намесніка старшыні, члена прэзідыума, намесніка начальніка Цэнтральнага ўпраўлення народнагаспадарчага ўліку, члена савета навукова-тэхнічнай экспертызы. Адначасова з практычнай працай, вёў навуковую і педагагічную дзейнасць. У 1921—1923 гадах прафесар па кафедры прыкладной эканомікі і кафедры тэорыі і тэхнікі статыстыкі і эканамічнай статыстыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1929—1930 гадах — у Інстытуце народнай гаспадаркі, у 1931—1950 гадах — у Маскоўскім планавым інстытуце.
З 1931 года С. Г. Струмілін працаваў у сістэме Акадэміі Навук СССР. Займаў пасаду намесніка старшыні створанай у маі 1942 года Камісіі Акадэміі навук СССР па мабілізацыі рэсурсаў Урала, Заходняй Сібіры і Казахстана на патрэбы абароны, у 1942—1946 гадах — намесніка старшыні Савета філіялаў і баз Акадэміі навук СССР. У 1948—1952 гадах працаваў загадчыкам сектара гісторыі народнай гаспадаркі Інстытута эканомікі Акадэміі навук СССР і быў членам (прызначаўся намеснікам старшыні) Савета па вывучэнні прадукцыйных сіл пры Акадэміі навук СССР (1931—1957)[5]. З 1960 года — член Дзяржаўнага навукова-эканамічнага пры Савеце Міністраў СССР[5][6]. З 1948 года да канца жыцця вёў выкладчыцкую і навуковую работу ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Памёр С. Г. Струмілін 25 студзеня 1974 года. пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку манаграфій[5][6]. Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці С. Г. Струміліна: эканоміка, статыстыка, кіраванне народнай гаспадаркай, планаванне, дэмаграфічнае прагназаванне, палітэканомія сацыялізму, эканамічная гісторыя, навуковы камунізм, сацыялогія, філасофія, даследаванне праблем эканомікі працы, працоўных рэсурсаў, адукацыі, навукі. Устанавіў метады вызначэння аптымальнага перыяду школьнага навучання і памераў выдаткаў на адукацыю кожнага працоўнага з улікам росту нацыянальнага даходу дзяржавы, увядзенне ўсеагульнай пачатковай адукацыі дало ў СССР значны эканамічны эфект[7]. Адзін з заснавальнікаў вывучэння бюджэтаў часу ў савецкай сацыялогіі. Упершыню даў прагноз колькасці і ўзростава-палавога складу насельніцтва Расіі, які апраўдаўся з вялікай дакладнасцю, ажыццявіў першае дэмографа-сацыялагічнае абследаванне бюджэту часу рабочых і сялян. Адзін з аўтараў планаў індустрыялізацыі СССР. Распрацаваў адзін з метадаў пабудовы індэкса прадукцыйнасці працы — «індэкс Струміліна»[5][8]. Пад кіраўніцтвам С. Г. Струміліна распрацавана першая ў свеце[5] сістэма матэрыяльных балансаў. Стварыў методыку поўнага ўліку эфектыўнасці эмісіі папяровых грошай[8].
Сярод апублікаваных прац: «Богатство и труд» (1905), «Трудовые потери России в войне» (1922), «Заработная плата и производительность труда в русской промышленности за 1913—1922 гг.» (1923), «Бюджет времени русского рабочего и крестьянина в 1922—1923 гг. Статистико-экономические очерки» (1924), «Хозяйственное значение народного образования» (1924), «Ёмкость нашего рынка» (1924), «Проблема промышленного капитала в СССР» (1925), «Проблемы экономики труда. Очерки и этюды» (1925), «Рабочий быт в цифрах. Статистико-экономические этюды» (1926), «Очерки советской экономики. Ресурсы и перспективы» (1928, 2-е изд., испр. и доп. 1930), «Договор займа в древнерусском праве. Опыт историко-юридического исследования» (1929), «Социальные проблемы пятилетки. 1928/29-1932/33 гг.» (1929), «Черная металлургия в России и в СССР: Технический прогресс за 300 лет» (1935), «Промышленный переворот в России» (1944), «Планирование в СССР» (1957), «Проблемы социализма и коммунизма в СССР» (1961), «Очерки экономической истории России и СССР» (1965), «Проблемы экономики труда» (1981).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.