Дынама (стадыён, Мінск)
шматфункцыянальны стадыён у Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
шматфункцыянальны стадыён у Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.
Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» — шматфункцыянальны стадыён у Мінску, галоўная спартыўная арэна Беларусі. Выкарыстоўваецца для правядзення футбольных матчаў і спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. З’яўляецца хатняй арэнай для зборнай Беларусі па футболе і футбольнага клуба «Дынама» Мінск. Умяшчальнасць стадыёна складае 22 000 месцаў.
«Дынама» | |
---|---|
Поўная назва | Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама» |
Месцазнаходжанне |
Беларусь, Мінск, вуліца Кірава, 8 |
Пабудаваны | 1934 |
Адкрыты | 12 чэрвеня 1934 |
Рэканструяваны |
1937—1939, 1946—1954, 1978—1980, 2014—2018 |
Уладальнік | Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт |
Хатняя каманда |
зборная Беларусі па футболе, «Дынама» Мінск |
Умяшчальнасць | 22 246[1] |
Памеры поля | 105×68 м |
Пакрыццё | натуральнае |
Сайт | stadium-dinamo.by/ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стадыён быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года. Уласнікам арэны з’яўляўся Мінскі абласны савет фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». Першапачаткова трыбуны ўмяшчалі 10 тысяч чалавек. Стадыён хутка стаў самым наведвальным спартыўным аб’ектам БССР, і неўзабаве паўстала патрэба ў павелічэнні яго ўмяшчальнасці. Таму ў 1937—1939 гадах была праведзена першая рэканструкцыя, у выніку якой колькасць месцаў для гледачоў павялічана на 12 000.
Падчас Другой сусветнай вайны стадыён быў разбураны — захаваліся толькі рэшткі трыбун. Астатнія спартыўныя збудаванні былі цалкам знішчаны. Аднаўленне стадыёна пасля вайны пачалося ў 1946 годзе. Першы футбольны матч на «Дынама» прайшоў 12 чэрвеня 1948 года, аднак будаўніцтва вялося яшчэ да 1954. Над праектам працавалі архітэктары В. Вальфензон, М. Колі, М. Паруснікаў, С. Сатунц, Е. Шаркова і М. Шміт. Пасля заканчэння будаўніцтва трыбуны спартыўнай арэны ўмяшчалі 35 тысяч гледачоў.
У 1978—1980 гадах напярэдадні ХХII летніх Алімпійскіх гульняў стадыён быў рэканструяваны спецыяльна для правядзення матчаў адборачнага футбольнага турніру Алімпіяды. Аўтары праекта — архітэктары С. Баткоўскі, М. Гаўхфельд, Л. Гельфанд, Ю. Спясіўцаў[2], скульптар В. Занковіч. Да галоўнага старту чатырохгоддзя на «Дынама» ўстаноўлены новае табло і асвятляльныя мачты, надбудаваны другі ярус трыбун (умяшчальнасць павялічана да 50 000), абсталяваны ложы для прэсы і спецыяльнае памяшканне для допінг-кантролю. У 1999 годзе на трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, у выніку чаго колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 34 тысяч.
У 2012 годзе ўлады горада абвясцілі міжнародны конкурс на лепшы архітэктурны праект рэканструкцыі стадыёна. У тэндэры прымалі ўдзел спачатку венгерская кампанія «Грабаплан», а затым нямецкая кампанія GMP International GmbH. Нягледзячы на перамогу ў конкурсе нямецкай GMP, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіўся ад прапанаванага праекта з-за высокага кошту яго рэалізацыі.
16 мая 2014 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 220 «Аб рэканструкцыі комплексу аб’ектаў стадыёна „Дынама“ ў г. Мінску». Заказчыкам было вызначана ўпраўленне капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама, генеральнай праектнай арганізацыяй — прадпрыемства «Мінскпраект» (галоўны архітэктар праекта Аляксандр Елісееў[3]). Фінансаванне ажыццяўлялася за кошт сродкаў бюджэту сталіцы.
Пазней улады горада прапанавалі перабудаваць стадыён «Дынама» ў Нацыянальны алімпійскі стадыён. Было вырашана зрабіць лёгкаатлетычную арэну з магчымасцю правядзення на ёй футбольных матчаў. Рэканструкцыя прадугледжвала захаванне гістарычнага аблічча стадыёна і скарачэнне ўмяшчальнасці да 22 тысяч. Агульная колькасць гледачоў уключае ложу ганаровых гасцей больш чым на 600 чалавек. Значна пашыраны плошчы для работы спартыўных журналістаў: для прадстаўнікоў СМІ адводзіцца 800 месцаў на трыбунах і 200 у галоўным прэс-цэнтры.
Сучасны выгляд стадыёну надаюць навес з пакрыццём з алюмініевых прафіляваных лістоў, а таксама зашклёная частка фасада заходняй трыбуны. Старыя асвятляльныя мачты спартыўнай арэны заменены на новыя. Пад навесам былі ўсталяваныя дадатковыя пражэктары і гукавая сістэма. Праведзена мадэрнізацыя сістэмы вадкаснага падагрэву поля, з’явіліся два новых мультымедыйных табло.
На стадыёне ўпершыню ў краіне ўкаранёна сістэма «старт-фініш», якая дазваляе за лічаныя секунды фіксаваць фальстарт, фотафініш, вымяраць дакладную адлегласць, на якую паляцеў снарад у спаборніцтвах па кіданні. Лёгкаатлетычнае ядро спартыўнай арэны ўключае ў сябе дзевяць бегавых дарожак, сектары для скачкоў у даўжыню, у вышыню, з шастом і патройнага скачку, для штурхання ядра, кідання дзіды, дыска і молата, яма для бегу стыпль-чэз. Газон на футбольным полі натуральны, памеры поля — 105×68 метраў.
Вялікая ўвага пры распрацоўцы праекта была нададзена пытанням бяспекі. На тэрыторыі спартыўнага аб’екта размешчана каля чатырохсот відэакамер. Дзве тысячы квадратных метраў у падтрыбунных памяшканнях адведзены пад камерцыйныя мэты. Для заўзятараў і наведвальнікаў прадугледжаны 64 месцы на падземнай паркоўцы і 229 на тэрыторыі побач з арэнай. Па перыметры трыбун стадыёна размешчаны кропкі грамадскага харчавання.
Адкрыццё спартыўнай арэны пасля рэканструкцыі адбылося 21 чэрвеня 2018 года. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый. Нацыянальнаму алімпійскаму стадыёну «Дынама» прысвоены чацвёртая катэгорыя УЕФА і першы клас ад IAAF.
Галоўная спартыўная арэна Мінска прымае матчы з удзелам зборнай Беларусі па футболе і футбольнага клуба «Дынама» Мінск, фіналы Кубка Беларусі.
З 21 па 30 чэрвеня 2019 года на стадыёне «Дынама» праходзілі II Еўрапейскія гульні.
Спартыўны комплекс разам з паркавай зонай размешчаны на 2 тэрасах плошчай 12 га. Пасля рэканструкцыі 1978—1980 гадоў стадыён ўключаў вялікую спартыўную арэну, пляцоўкі валейбольную, баскетбольную, для гульні ў гарадкі, тэнісныя корты. Стадыён меў асобны будынак стралковага ціра з тэхнічна абсталяванымі агнявымі рубяжамі. Тэрыторыя стадыёна была абнесена агароджай мастацкага чыгуннага ліцця. Галоўны ўваход аформлены ў выглядзе стройнай аркады карынфскага ордара (архіт. М. Баршч). У 1980 годзе з боку вул. Ульянаўскай створаны другі парадны ўваход. Па восі яго размешчана скульптурная група «Бег» (скульптар В. Занковіч). Асвятляльныя мачты размешчаны звонку па перыметры трыбун[2].
Авальнае ў плане спартыўнае ядро (футбольнае поле, 8 бегавых дарожак, сектар для скачкоў і кідання) абкружана трыбунамі, якія змяшчалі больш як на 50 гледачоў. Большая іх частка ў выглядзе сегментнага амфітэатра размешчана на натуральным земляным адхоне. Галоўны архітэктурны акцэнт трыбун — павільён-ложа з боку галоўнага ўваходу. Пад трыбунамі размяшчаліся залы для лёгкай атлетыкі, барацьбы, боксу, лёгкаатлетычны цэнтр з трэнажорнымі ўстаноўкамі[2].