From Wikipedia, the free encyclopedia
Валянці́н Па́ўлавіч Занко́віч (нар. 5 чэрвеня 1937, в. Прылукі, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар, скульптар, лаўрэат Ленінскай прэміі (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967).
Валянцін Паўлавіч Занковіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 чэрвеня 1937[1] (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Павел Занковіч[d] |
Род дзейнасці | архітэктар, скульптар |
Месца працы | |
Вучоба |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1959 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. З 1960 да 1970 года працаваў у праектным інстытуце «Мінскпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года і Саюза мастакоў СССР з 1978 года. Пражывае ў Мінску.
Стрыечны брат грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША Анатоля Занковіча.
Асноўныя працы: мемарыяльныя комплексы «Кацюша» (1967) ў Оршы, «Хатынь» (1968, Ленінская прэмія), «Брэсцкая крэпасць-герой» (1973), дэкаратыўная фігура «Арфей» для Мінскага музвучылішча (1977)[2], манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Бег» на стадыёне «Дынама» (1980), «Зіма» па праспекце Машэрава (1982) у Мінску, «Ручнікі» да фантана Палаца культуры аб’яднання «Хімвалакно» ў Магілёве (1983)[2], «Праца» (1987), бюсты Я. Купалы, Я. Коласа (1981), станковыя кампазіцыі «Штурхай ядро» (1983), «Горад-герой змагаецца», «Спартак», «Ева» (усе 1985), «Няміга» (1993), «Зеўс», «Лета» (абедзве 1995) «Восень», «Зіма», «Вясна» (1996)[3], помнікі М. Гастэлу і яго экіпажу ў г.п. Радашковічы (1964), падпольшчыкам Асінторфа (1966), камсамолцы-падпольшчыцы Ф. Конанавай у Любані (1967), Канстанціну Заслонаву ў Оршы (1969). Аўтар помнікаў кулямётнаму разліку ў Каменюках ў Белавежскай пушчы (1975), падпольшчыкам в. Лошыца (1980), жыхарам спаленай гітлераўцамі в. Брусы Мядзельскага раёна (1979)[2], «Мінск — горад-герой» (у суаўт., 1985), «Партызанам Палесся» ў Пінску (у суаўт., 2002), «Беларусь партызанская» (2005) у Мінску[3].
Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1972)[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.