From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікалай Джэмсавіч (Якаўлевіч) Ко́лі (руск.: Николай Джемсович (Яковлевич) Колли; 5 (17) жніўня 1894, Масква, Расійская імперыя — 3 снежня 1966) — савецкі архітэктар[4]. Правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР (з 1950) і Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР (з 1957)[5].
Мікалай Джэмсавіч Колі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 (17) жніўня 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1966[2][3][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Масква |
Найважнейшыя пабудовы | станцыя метро «Чыстыя пруды» |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Колі нарадзіўся 5 (17) жніўня 1894 года ў Маскве, у сям’і шатландскага паходжання. Вучыўся з 1912 па 1922 год спачатку ў МВЖСД, затым у ВМАТЭМАЙСе. Пад кіраўніцтвам А. В. Шчусева ў 1913—1915 гг. працаваў над праектам Казанскага вакзала[4].
У 1923 годзе пад кіраўніцтвам І. У. Жалтоўскага працаваў над праектам комплексу УСГВ. У 1927—1932 гг. у складзе групы архітэктараў, якую ўзначальваў В. А. Вяснін, праектаваў Днепрагэс і сацгорад у Запарожжы[4].
Мікалай Колі аўтар праекта дома «Новая Масква» на Ленінградскім праспекце (1926 год, цяпер перабудаваны)[6], Вялікага Каменнага моста, Новаарбацкага моста[7].
Сумесна з Ле Карбюзье ў 1928—1932 гг. працаваў у Парыжы і Маскве над праектам будынка Цэнтрасаюза.
Сумесна з архітэктарам К. Рабавым спраектаваў будынак Маскоўскага інстытута савецкага кааператыўнага гандлю Цэнтрасаюза СССР у раёне Сокал.
З 1933 года працаваў у якасці галоўнага архітэктара архітэктурна-праекціровачнай майстэрні № 6, праектаваў Цэнтральны стадыён СССР імя І. В. Сталіна ў Ізмайлаве, станцыі Маскоўскага метро — Смаленская, Парк Культуры (паўночны павільён), Кіраўская[4][8], Павялецкая-Кальцавая[9].
У час Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння Мікалай Колі распрацоўваў планы рэканструкцыі гарадоў Цверы[10], Мінска (1945)[11], Рыгі (1946)[4]. Працы па распрацоўцы генеральнага плана аднаўлення і развіцця Калініна (так называлася Цвер з 1931 па 1990 год) пачаліся ў 1944 годзе[10]. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» (1944), праекта стадыёна «Дынама» ў Мінску (1947—1954)[5].
Сумесна з прафесарам І. Д. Мельчаковым Мікалай Колі распрацаваў праект магілы М. І. Калініна.
З 1935 па 1951 год узначальваў Маскоўскае аддзяленне Саюза архітэктараў.
У 1924—1941 гадах выкладаў у Маскоўскім тэхнічным універсітэце імя Баўмана, з 1931 па 1941 у Маскоўскім архітэктурным інстытуце.
Памёр Мікалай Джэмсавіч Колі 3 снежня 1966 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.