Запарожжа
горад ва Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia
горад ва Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Запарожжа (укр.: Запоріжжя) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Запарожскай вобласці і Запарожскага раёна. Плошча 330 км². Насельніцтва 770 461 чал. (2012).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Знаходзіцца за 444 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Чыгуначны вузел, рачны порт.
Места атрымала назву Запарожжа з тае прычыны, што яно знаходзілася ніжэй за дняпроўскія парогі (затопленыя ў выніку будаўніцтва ДнепраГЭСа).
У 1770 годзе заснавана Аляксандраўская фартыфікацыя, з якой звязваюць пачатак гісторыі сучаснага горада; пачатковая назва паселішча — Аляксандраўскі пасад. У 1806 годзе паселішча атрымала статус горада і назву Аляксандраўск, цэнтр павету.
З 1919 года — у складзе УССР. У 1921 годзе горад перайменаваны ў Запарожжа. З 1939 года — цэнтр вобласці.
З 18 жніўня 1941 года па снежань 1943 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
|
Прадпрыемствы чорнай (камбінат «Запарожсталь», завод «Днепраспецсталь» і інш.) і каляровай (тытана-магніевы камбінат, алюмініевы завод і інш.) металургіі, машынабудавання (электратэхнічнай прамысловасці; вытворчыя аб'яднанні «АУТАЗАЗ», «Маторабудаўнік» і інш.), хімічнай і коксахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.